А таму нельга з усёй дакладнасьцю казаць, ці ня выйдзе ў апошнія дні перад галоўным сьвятам краіны яшчэ нешта нечаканае, цікавае і вельмі захапляльнае. І ўсё ж час падводзіць вынікі прысьпеў. Ганна Янкута прапануе чытачам свой уласны, вельмі суб’ектыўны рэйтынг празаічных кніг 2012 году, якія лічыць вартымі ня менш як шорт-ліста літаратурнай прэміі Ежы Гедройца.
Менск: І. П. Логвінаў, 2012
Загадваць, хто можа прэмію атрымаць ці не атрымаць, яшчэ рана: кніг сёлета выйшла паводле мерак нашай літаратурнай прасторы нямала, а лонг-ліст пакуль не абвешчаны. Журы прэміі ў гэтым пляне моцна адстае ад звычайных чытачоў: думаю, шмат у каго з чытацкай публікі ўжо ёсьць на прыкмеце аўтар, за якога калі не загадаеш пад бой навагодняга гадзіньніка жаданьне, то хаця б будзеш заўзець ня горш за футбольных фанатаў. І адна з маіх любімых у гэтым сэзоне камандаў называецца «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
Чакаць выхаду «Гамбурскага рахунка» я пачала яшчэ тады, калі на сайце «Радыё «Свабода» з’явіліся першыя эсэ, якія мусілі ў яе ўвайсьці, бо адразу было бачна — гэта акурат тая кніга, якую так даўно хочацца пачытаць. Усе мы добра памятаем, якой мовай напісаныя школьныя падручнікі па беларускай літаратуры: колькасьць хвалебных эпітэтаў на старонку зашкальвае, але за ўсімі гэтымі эпітэтамі аўтар губляецца. Ты разумееш, што цябе прымушаюць яго любіць, але за што — не зразумела. Альгерд Бахарэвіч узяўся гэтую самую беларускую літаратуру перачытаць і назло ўсім школьным настаўніцам шчыра расказаць, за што ён яе любіць гатовы, а за што — не. Лёгкія і дасьціпныя (хаця дасьціпнасьць гэтая досыць аднастайная) эсэ могуць нагадваць апавяданьне, як, напрыклад, гісторыя пра Францішка Багушэвіча, а могуць і ўвогуле служыць аўтару нагодай успомніць нешта з уласнага дзяцінства — як эсэ пра Яна Баршчэўскага, але якімі б яны ні былі, адно можна гарантаваць дакладна: на параграф са школьнага падручніка не падобнае ніводнае з іх. Меркаваньне Альгерда Бахарэвіча можа нам падабацца ці не падабацца, мы можам скласьці свой уласны лонг-ліст найлепшага з напісанага па-беларуску, які будзе кардынальна ад Бахарэвічавага адрозьнівацца, але факт застаецца фактам: такой кнігі, як гэтая, у нас яшчэ не было. Нават калі яе асноўны герой — уласна Альгерд Бахарэвіч.
Менск: Паперус, 2012
Хто ж галоўны герой у гэтым рамане — Менск, аўтамат з газіроўкай (якая з сыропам ці без) ці сам Уладзімер Някляеў — адказаць зусім ня проста. А можа, гэта ўвогуле кандуктарка Віялета Казіміраўна, якая ня толькі назірае за пасажырамі свайго тралейбуса, але і актыўна ўдзельнічае ва ўсім, што з імі адбываецца? А адбываецца шмат чаго: ідзе вечная спрэчка паміж паэтамі і падпольшчыкамі, невядома адкуль з’яўляюцца ці то самазваныя дыктары, ці то сапраўдныя намесьнікі начальніка паравознага дэпо Папковічы. А за акном у гэты час мільгаюць краявіды невядомага нам гораду: плошча Леніна, рака Няміга, вуліца Камсамольская... Улічваючы, што новы, трошкі мэлянхалічны раман Уладзімера Някляева выйшаў амаль на днях, ужо цяпер можна прадказаць, чым будуць занятыя беларускія чытачы ў навагоднюю ноч. Занятак ня менш настальгічны, чым тосты пад «Савецкае шампанскае» і бой курантаў — але дакладна адзін з самых незвычайных спосабаў правесьці 2012 і сустрэць 2013 год. А як сустрэнеш, так, кажуць, і праводзіш...
Менск: Рэдакцыя газэты «Зьвязда», 2012
Гэты прыгодніцкі і фантасмагарычны, як вызначыла яго сама аўтарка, а хутчэй нават махлярскі раман з усімі адпаведнымі атрыбутамі — вандроўкамі і авантурамі зьбяднелага шляхціца-махляра, выяўленага, аднак, з такой сымпатыяй, што чытачы ня могуць не перайсьці на яго бок, — нагадвае лёгкі і ненавязьлівы сэрыял з тых, якія тэлекампаніі прапануюць гледачам вечарамі ў вольны ад працы і дамашніх абавязкаў час, не абцяжарваючы стомленых аматараў мірнага існаваньня нейкімі асаблівымі сюжэтнымі складанасьцямі. Тут ёсьць усё, чаго прагне стомленая постмадэрнізмам душа: бадзёрая шляхта, яркая гістарычныя ўпакоўка, прыгожыя паненкі, каханьне, нават трошкі катаваньняў — трымаць чытача ў напружаньні, каб не расслабляўся. Ужо сама назва рамана — «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» — адсылае да цэлай пляяды вясёлых гісторыяў пікара ад «Жыцьцяпісу махляра Гусмана дэ Альфарачэ» Матэа Алемана да «Авантураў майго жыцьця» Саламеі Пільштыновай. А таму, калі хтосьці ня ведае, як прабавіць доўгі зімовы вечар, сьмела можна браць у рукі раман Людмілы Рублеўскай — знудзіцца якасны сэрыял вам ня дасьць.
Менск: І. П. Логвінаў, 2012
Кніга Антона Кулона выглядае незвычайна нават у сёлетнім досыць стракатым сьпісе выдадзеных кніг. Чаго вартая адна назва: «Сіняя кніга беларускага алькаголіка». Назва, з аднаго боку, правакатыўная — ужо адной яе дастаткова, каб прыцягнуць увагу чытача. Праўда, невядома, ці возьме ён яе пасьля гэтага ў рукі: усё залежыць ад прыватнага досьведу знаёмства з беларускімі алькаголікамі. З другога боку, яна катэгарычная і па-свойму шчырая: аўтар не хавае асноўнай тэмы, не саромеецца яе, а нібыта проста з вокладкі гаворыць чытачу — хаваць праўду можна колькі заўгодна, але праўдай яна ад гэтага менш не будзе.
Было б дзіўна пабачыць кнігу з назвай «Сіняя кніга шатляндскага алькаголіка» у сьпісе намінантаў на Букераўскую прэмію ці выданьне «Сіняя кніга алькаголіка-паляка» у шорт-лісьце на польскую прэмію «Nike». Тэма, безумоўна, цікавая, але цяжка паверыць, што яна можа выклікаць у судзьдзяў давер. Аднак калі чытач усё ж рызыкне і разгорне гэтую падазроную «сінюю кнігу беларускага шчасьця», яго чакае дзіўнае адкрыцьцё: чытаецца яна надзіва лёгка і прыемна, калі чытаньне твора такога кшталту ўвогуле можна назваць прыемным. Гісторыі з жыцьця пісьменьнікаў і каляпісьменьніцкіх колаў, у якія часам на радасьць пачэснай грамадзе трапляе сантэхнік Аркадзій, хоць і сьведчаць пра тое, што пад сонцам няма нічога новага, дазваляюць па-новаму зірнуць на сьвет беларускага прыгожага пісьменства. Пра гэтага аўтара — як і пра Альгерда Бахарэвіча — можна сказаць, што пра беларускую літаратуру так яшчэ ніхто не пісаў, але незвычайнасьць і «сэнсацыйнасьць» гэтых кніг вельмі розная. «Сіняя кніга беларускага алькаголіка» — гэта падарунак, дасланы нам з савецкай эпохі, якая своечасова не дала нам уласнага рэцэпту «сьлязы камсамолкі», і такія падарункі трэба прымаць, хочам мы гэтага ці не.
Выдаўшы сваю загадкавую і досыць важкую «Кнігу пра Нішто» (якое яно ёмістае, гэтае нішто, калі пра яго можна выдаць такую таміну, адразу лезе ў галаву думка), Валянцін Акудовіч какетліва схаваўся ў журы прэміі Гедройца, робячы выгляд, што ён тут зусім ні пры чым. Але тое, што ён некуды там схаваўся, не перашкодзіць каму-небудзь з чытачоў пазнаёміцца з яго кнігай і ўнесьці яе ў свой прыватны рэйтынг. Хай сабе гэты пункт у нашым сёньняшнім сьпісе магчымы толькі ва ўмоўным ладзе (падазраю, што гэта помста таго самага Нішто), існуе верагоднасьць, што ў адным з мноства магчымых сусьветаў нават такі варыянт разьвіцьця падзеяў знойдзе сваё ўвасабленьне: журы прэміі Гедройца выганюць са свайго складу Валянціна Акудовіча, каб гэтай прэміяй яго і ўзнагародзіць.
Бытуе меркаваньне, якое распаўсюджваецца невядомымі і нябачнымі агентамі невядома якога падпольля, што Валянцін Акудовіч — філёзаф, а ўсе яго кнігі — гэта, адпаведна, філязофскія трактаты. Чуткі гэтыя падаюцца мне ў найвышэйшай ступені шкодніцкім, бо яны здольныя распужаць палову патэнцыйных чытачоў кнігі. Рызыкну выказаць думку, што «Кніга пра Нішто» гэтак жа прыдатная да прыемнага баўленьня часу доўгімі зімовымі вечарамі, як і «Прыгоды Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», і што аматарам літаратуры таксама знойдзецца тут чым пажывіцца, бо ўсё залежыць выключна ад таго, хто якой кухні аддае перавагу.
Альгерд Бахарэвіч. Гамбурск рахунак Бахарэвіча
Менск: І. П. Логвінаў, 2012 Загадваць, хто можа прэмію атрымаць ці не атрымаць, яшчэ рана: кніг сёлета выйшла паводле мерак нашай літаратурнай прасторы нямала, а лонг-ліст пакуль не абвешчаны. Журы прэміі ў гэтым пляне моцна адстае ад звычайных чытачоў: думаю, шмат у каго з чытацкай публікі ўжо ёсьць на прыкмеце аўтар, за якога калі не загадаеш пад бой навагодняга гадзіньніка жаданьне, то хаця б будзеш заўзець ня горш за футбольных фанатаў. І адна з маіх любімых у гэтым сэзоне камандаў называецца «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
Чакаць выхаду «Гамбурскага рахунка» я пачала яшчэ тады, калі на сайце «Радыё «Свабода» з’явіліся першыя эсэ, якія мусілі ў яе ўвайсьці, бо адразу было бачна — гэта акурат тая кніга, якую так даўно хочацца пачытаць. Усе мы добра памятаем, якой мовай напісаныя школьныя падручнікі па беларускай літаратуры: колькасьць хвалебных эпітэтаў на старонку зашкальвае, але за ўсімі гэтымі эпітэтамі аўтар губляецца. Ты разумееш, што цябе прымушаюць яго любіць, але за што — не зразумела. Альгерд Бахарэвіч узяўся гэтую самую беларускую літаратуру перачытаць і назло ўсім школьным настаўніцам шчыра расказаць, за што ён яе любіць гатовы, а за што — не. Лёгкія і дасьціпныя (хаця дасьціпнасьць гэтая досыць аднастайная) эсэ могуць нагадваць апавяданьне, як, напрыклад, гісторыя пра Францішка Багушэвіча, а могуць і ўвогуле служыць аўтару нагодай успомніць нешта з уласнага дзяцінства — як эсэ пра Яна Баршчэўскага, але якімі б яны ні былі, адно можна гарантаваць дакладна: на параграф са школьнага падручніка не падобнае ніводнае з іх. Меркаваньне Альгерда Бахарэвіча можа нам падабацца ці не падабацца, мы можам скласьці свой уласны лонг-ліст найлепшага з напісанага па-беларуску, які будзе кардынальна ад Бахарэвічавага адрозьнівацца, але факт застаецца фактам: такой кнігі, як гэтая, у нас яшчэ не было. Нават калі яе асноўны герой — уласна Альгерд Бахарэвіч.
Уладзімер Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без: Менскі раман
Менск: Паперус, 2012Хто ж галоўны герой у гэтым рамане — Менск, аўтамат з газіроўкай (якая з сыропам ці без) ці сам Уладзімер Някляеў — адказаць зусім ня проста. А можа, гэта ўвогуле кандуктарка Віялета Казіміраўна, якая ня толькі назірае за пасажырамі свайго тралейбуса, але і актыўна ўдзельнічае ва ўсім, што з імі адбываецца? А адбываецца шмат чаго: ідзе вечная спрэчка паміж паэтамі і падпольшчыкамі, невядома адкуль з’яўляюцца ці то самазваныя дыктары, ці то сапраўдныя намесьнікі начальніка паравознага дэпо Папковічы. А за акном у гэты час мільгаюць краявіды невядомага нам гораду: плошча Леніна, рака Няміга, вуліца Камсамольская... Улічваючы, што новы, трошкі мэлянхалічны раман Уладзімера Някляева выйшаў амаль на днях, ужо цяпер можна прадказаць, чым будуць занятыя беларускія чытачы ў навагоднюю ноч. Занятак ня менш настальгічны, чым тосты пад «Савецкае шампанскае» і бой курантаў — але дакладна адзін з самых незвычайных спосабаў правесьці 2012 і сустрэць 2013 год. А як сустрэнеш, так, кажуць, і праводзіш...
Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега.
Менск: Рэдакцыя газэты «Зьвязда», 2012Гэты прыгодніцкі і фантасмагарычны, як вызначыла яго сама аўтарка, а хутчэй нават махлярскі раман з усімі адпаведнымі атрыбутамі — вандроўкамі і авантурамі зьбяднелага шляхціца-махляра, выяўленага, аднак, з такой сымпатыяй, што чытачы ня могуць не перайсьці на яго бок, — нагадвае лёгкі і ненавязьлівы сэрыял з тых, якія тэлекампаніі прапануюць гледачам вечарамі ў вольны ад працы і дамашніх абавязкаў час, не абцяжарваючы стомленых аматараў мірнага існаваньня нейкімі асаблівымі сюжэтнымі складанасьцямі. Тут ёсьць усё, чаго прагне стомленая постмадэрнізмам душа: бадзёрая шляхта, яркая гістарычныя ўпакоўка, прыгожыя паненкі, каханьне, нават трошкі катаваньняў — трымаць чытача ў напружаньні, каб не расслабляўся. Ужо сама назва рамана — «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» — адсылае да цэлай пляяды вясёлых гісторыяў пікара ад «Жыцьцяпісу махляра Гусмана дэ Альфарачэ» Матэа Алемана да «Авантураў майго жыцьця» Саламеі Пільштыновай. А таму, калі хтосьці ня ведае, як прабавіць доўгі зімовы вечар, сьмела можна браць у рукі раман Людмілы Рублеўскай — знудзіцца якасны сэрыял вам ня дасьць.
Антон Кулон. Сіняя кніга беларускага алькаголіка
Менск: І. П. Логвінаў, 2012Кніга Антона Кулона выглядае незвычайна нават у сёлетнім досыць стракатым сьпісе выдадзеных кніг. Чаго вартая адна назва: «Сіняя кніга беларускага алькаголіка». Назва, з аднаго боку, правакатыўная — ужо адной яе дастаткова, каб прыцягнуць увагу чытача. Праўда, невядома, ці возьме ён яе пасьля гэтага ў рукі: усё залежыць ад прыватнага досьведу знаёмства з беларускімі алькаголікамі. З другога боку, яна катэгарычная і па-свойму шчырая: аўтар не хавае асноўнай тэмы, не саромеецца яе, а нібыта проста з вокладкі гаворыць чытачу — хаваць праўду можна колькі заўгодна, але праўдай яна ад гэтага менш не будзе.
Было б дзіўна пабачыць кнігу з назвай «Сіняя кніга шатляндскага алькаголіка» у сьпісе намінантаў на Букераўскую прэмію ці выданьне «Сіняя кніга алькаголіка-паляка» у шорт-лісьце на польскую прэмію «Nike». Тэма, безумоўна, цікавая, але цяжка паверыць, што яна можа выклікаць у судзьдзяў давер. Аднак калі чытач усё ж рызыкне і разгорне гэтую падазроную «сінюю кнігу беларускага шчасьця», яго чакае дзіўнае адкрыцьцё: чытаецца яна надзіва лёгка і прыемна, калі чытаньне твора такога кшталту ўвогуле можна назваць прыемным. Гісторыі з жыцьця пісьменьнікаў і каляпісьменьніцкіх колаў, у якія часам на радасьць пачэснай грамадзе трапляе сантэхнік Аркадзій, хоць і сьведчаць пра тое, што пад сонцам няма нічога новага, дазваляюць па-новаму зірнуць на сьвет беларускага прыгожага пісьменства. Пра гэтага аўтара — як і пра Альгерда Бахарэвіча — можна сказаць, што пра беларускую літаратуру так яшчэ ніхто не пісаў, але незвычайнасьць і «сэнсацыйнасьць» гэтых кніг вельмі розная. «Сіняя кніга беларускага алькаголіка» — гэта падарунак, дасланы нам з савецкай эпохі, якая своечасова не дала нам уласнага рэцэпту «сьлязы камсамолкі», і такія падарункі трэба прымаць, хочам мы гэтага ці не.
Валянцін Акудовіч. Кніга пра Нішто
Менск: І. П. Логвінаў, 2012Выдаўшы сваю загадкавую і досыць важкую «Кнігу пра Нішто» (якое яно ёмістае, гэтае нішто, калі пра яго можна выдаць такую таміну, адразу лезе ў галаву думка), Валянцін Акудовіч какетліва схаваўся ў журы прэміі Гедройца, робячы выгляд, што ён тут зусім ні пры чым. Але тое, што ён некуды там схаваўся, не перашкодзіць каму-небудзь з чытачоў пазнаёміцца з яго кнігай і ўнесьці яе ў свой прыватны рэйтынг. Хай сабе гэты пункт у нашым сёньняшнім сьпісе магчымы толькі ва ўмоўным ладзе (падазраю, што гэта помста таго самага Нішто), існуе верагоднасьць, што ў адным з мноства магчымых сусьветаў нават такі варыянт разьвіцьця падзеяў знойдзе сваё ўвасабленьне: журы прэміі Гедройца выганюць са свайго складу Валянціна Акудовіча, каб гэтай прэміяй яго і ўзнагародзіць.