11:30 Вуліца Белуша перакрытая ДАІ. На месцы аварыі — дзясяткі спэцыяльных машын. Зь ямы ў двары дому Белуша, 20а выцягваюць легкавыя аўтамабілі. Гарачая вада перакрытая, але па-ранейшаму ў некалькіх месцах курыць пара. Ваду прарвала ў некалькіх месцах, экскаватары раскопваюць цеплатрасу. Сумёты й сьнег з праезнай часткі вуліцы змыла. Мясцовыя жыхары хваляюцца, што гарачай вадою падмыла пясок пад асфальтам і ён можа праваліцца.
9:00 Як паведамляе мясцовы рэсурс «Твой стыль», халодныя батарэі ў кватэрах у цэнтры Горадні, замярзае Фолюш і раён вуліц Кляцкова і Кабяка.
Жыхароў Татарскай вуліцы эвакуявалі ў сувязі з прарывам трубы з гарачай вадой.
Буйная аварыя адбылася на Татарскай вуліцы, у сэктары прыватнай забудовы. Каля 5 гадзін раніцы супрацоўнікі МНС эвакуявалі жыхароў дамоў: выкарыстоўваліся чаўны, людзей здымалі нават з дахаў, бо вада з прарванай трубы даходзіла да ўзроўню вокнаў.
Як паведамляе БелаПАН, у Горадні падчас выратавальных працаў на месцы прарыву цеплатрасы пацярпелі два супрацоўнікі МНС.
Паводде прэсавай службы МНС, а 3-й гадзіне ночы 18 сьнежня паступіла інфармацыя аб прарыве цеплатрасы на вуліцы Белуша. У выніку аварыі адбылося падтапленьне дзевяці прыватных жылых дамоў на Татарскай вуліцы, зь якіх работнікамі МНС выратаваныя 11 жыхароў, у тым ліку трое дзяцей.
Для ліквідацыі наступстваў прарыву цеплатрасы былі прыцягнуты 16 адзінак тэхнікі і 48 ратавальнікаў.
Пры вынасе дзяцей праз патокі гарачай вады пацярпелі два работнікі МНС. Цяпер гэтыя ратавальнікі знаходзяцца ў шпіталі: у аднаго апёкі 30% цела, у другога — 5%.
Выратаваныя жыхары часова разьмешчаны ў сярэдняй школе № 13. З-за падмыву праезнай часткі затопленыя 5 легкавых аўтамабіляў.
Па стане на 8 гадзін раніцы ад цеплазабесьпячэньня застаюцца адключаныя 19 шматкватэрных жылых дамоў, дзіцячы садок № 38. Праведзена апавяшчэньне грамадзян у зоне надзвычайнай сытуацыі па тэлефонах, у тым ліку бацькоў, чые дзеці наведваюць дзіцячы садок № 38.
Вядуцца работы па раскопках на месцы прарыву. Тры чалавекі зь ліку выратаваных разьмешчаныя ў гатэлі, астатнія будуць часова пражываць ў сваякоў.
Пацярпелых сярод выратаваных няма, паведамілі ў МНС.
Раніцай у Горадні было 10 градусаў марозу.