Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене жыць найлепш


Вена, від са званіцы царквы Сьв. Стэфана
Вена, від са званіцы царквы Сьв. Стэфана

У сваім штогадовым аглядзе якасьці жыцьця ў 221 горадзе сьвету нью-ёркская кансалтынгавая фірма «Mercer» паставіла сталіцу Аўстрыі Вену на першае месца ў рэйтынгу найбольш камфортных гарадоў сьвету ў 2012 годзе. Вена займала першае месца ў гэтым рэйтынгу таксама два папярэднія гады.

На другім і трэцім месцы — Цурых у Швэйцарыі і Оклэнд у Новай Зэляндыі. У першай дзясятцы рэйтынгу камфортнасьці жыцьця апынуліся яшчэ Мюнхэн, Ванкувэр, Дзюсэльдорф, Франкфурт, Жэнэва, Капэнгаген і Бэрн.

У сьпісе 50 гарадоў сьвету з найвышэйшым узроўнем якасьці жыцьця, паводле фірмы «Mercer», няма ня толькі што ніводнага гораду з постсавецкай тэрыторыі, але і гораду з краінаў былога сацлягеру (калі не лічыць Бэрліну, які займае 16-е месца).

З гарадоў ЗША найвышэй у гэтым рэйтынгу стаяць Ганалулу (28) і Сан Францыска (29).

На апошнім, 221-м месцы рэйтынгу знаходзіцца Багдад.

Рэйтынгі якасьці гарадзкога жыцьця фірмы «Mercer» шырока выкарыстоўваюцца ўрадамі і шматнацыянальнымі кампаніямі дзеля вылічэньня кампэнсацыі службоўцам і працаўнікам, якіх пасылаюць на замежныя пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG