Тую ці іншую форму інваліднасьці маюць блізу 15% насельніцтва Зямлі, альбо прыкладна 1 мільярд чалавек.
Афіцыйная беларуская статыстыка сьцьвярджае, што ў краіне інвалідаў крыху больш за 5% — гэта значыць, недзе паўмільёна чалавек. Інвалідаў-вазочнікаў сярод іх — каля 20 тысяч.
Адзначаць Міжнародны дзень інвалідаў пастанавіла Генэральная Асамблея ААН у 1992 годзе. На заклік арганізацыі ўсе дзяржавы-сябры ладзяць 3 сьнежня мерапрыемствы, накіраваныя на інтэграцыю інвалідаў у жыцьцё грамадзтва.
Беларусь на словах хоць і дэкляруе імкненьне набліжацца да цывілізаваных стандартаў, нібыта ствараючы безбар’ернае асяродзьдзе для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, на практыцы справы выглядаюць ня так аптымістычна.
Асабліва праблематычным застаецца жыцьцё інвалідаў на вёсцы. Дарогі разьбітыя, ходнікаў няма, да крамаў, паліклінік і шпіталёў, банкаўскіх установаў далёка, а самі яны непрыстасаваныя для заезду — усё гэта стварае дадатковыя праблемы і без таго складанаму існаваньню.
Жыхарка вёскі Залесьсе на Смаргоншчыне Дар’я Ліс у гэтым сэнсе — выключэньне з правілаў. Дзякуючы бацькам яе пакой абсталяваны кампутарнай тэхнікай з інтэрнэтам, а яшчэ яна мае сучасны вазок, які дазваляе падарожнічаць з суправаджэньнем нават за межы Беларусі.
Аднак па-за домам без чыёйсьці фізычнай дапамогі па-ранейшаму абысьціся амаль немагчыма.
Ліс: «Што тычыцца інваліда-вазочніка, то для яго магчымасьць перасоўвацца ў сельскай мясцовасьці залежыць, у першую чаргу, не ад яго, а ад ягоных блізкіх. Напрыклад, мой дом цалкам прыстасаваны для мяне, для майго вазка. І гэта абсалютная заслуга маіх бацькоў, якія дзеля гэтага не шкадуюць ні сілаў, ні сродкаў. Але калі браць сытуацыю па-за межамі дома, то праблемы, безумоўна, ёсьць. ТТак, зьявіліся новыя ходнікі, што ўжо вельмі нядрэнна, выдатна, што зьявіўся пандус, каб патрапіць у нашу паліклініку залескую, але магчымасьці заехаць у некаторыя іншыя ўстановы па-ранейшаму няма
Таму праблемы застаюцца. Хоць маё становішча і не крытычнае — шмат людзей у іншых мясьцінах часта пазбаўленыя ўсялякай магчымасьці выехаць на вуліцу».