Яны сказалі, што ў раёне нарастае колькасьць людзей, якія незадаволеныя, што тут будуюць атамную станцыю. Рост незадаволеных яны зьвязваюць зь некалькімі прычынамі.
Па-першае, бачна, што Расея не выконвае тых абавязкаў па будаўніцтве інфраструктуры, якія быццам узяла на сябе, і ў выніку цяпер кожная вобласьць атрымала заданьне пабудаваць па 5 дзевяціпавярховых дамоў. Будоўля ідзе марудна.
Людзей таксама раздражняюць розныя ўмовы аплаты. Напрыклад, вясковыя працаўнікі зарабляюць у сярэднім у месяц 3–3,5 мільёна, будаўнікі зь іншых абласьцей Беларусі, якія працуюць вахтавым мэтадам, атрымліваюць 6–7 мільёнаў, а расейскія будаўнікі — ад 45 да 50 мільёнаў рублёў. Гэта таксама выклікае раздражненьне і незадаволенасьць. Аднак, як лічыць намесьнік старшыні Астравецкай філіі АГП Мікалай Уласевіч, людзі пакуль не дасьпелі для масавых пратэстаў.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў, што кіраўніцтва партыі вельмі ўважліва сочыць за сытуацыяй у Астраўцы.
«Астравеччына — адна з тых нямногіх выспаў, дзе ідзе адкрытае супрацьстаяньне дэмакратычных сілаў з уладнымі структурамі, і людзей у Астраўцы неабходна абавязкова падтрымаць: альбо мы захаваем іх як актыўных дзеячоў, альбо ўлада зьнішчыць грамадзкую актыўнасьць у гэтым рэгіёне», — сказаў Анатоль Лябедзька.