Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка начальніка падатковай інспэкцыі асудзілі на 7,5 гадоў


Суд Цэнтральнага раёну Менска пакараў сямьмю з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму колішняга намесьніка начальніка інспэкцыі па падатках і зборах Партызанскага раёну Менску.

36-гадовы падаткавік у сакавіку 2010 году за 10 тысячаў даляраў пагадзіўся садзейнічаць фармальнаму правядзеньню праверкі аднаго з замежных прадпрыемстваў. У акце праверкі не павінны былі быць зафіксаваныя парушэньні.

Былога намесьніка начальніка падатковай зьвінавацілі ў хабарніцтве, перавышэньні паўнамоцтваў і прычыненьні істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам. У судзе абвінавачваны сваю віну не прызнаў, піша БелаПАН.

Прысуд суда быў абвешчаны 23 ліпеня сёлета. Падсудны яго абскардзіў, на што пракуратура вынесла пратэст. Менскі гарадзкі суд толькі крыху зьмяніў фармулёўку дадатковага пакараньня абвінавачанаму, пастанавіўшы пазбавіць яго права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на чатыры гады.

У падсуднага таксама сканфіскавалі маёмасьць.

Агляд гучных карупцыйных справаў апошняга часу — пазьней на сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG