Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: суд за дабрачынны абед


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

У Баранавіцкім судзе 19 лістапада будуць судзіць прадпрымальніка Міколу Чарнавуса. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыяванага пікету.

6 кастрычніка Мікола Чарнавус арганізаваў на Баранавіцкім каапэратыўным рынку дабрачынны абед. Адначасова адбываўся і збор подпісаў за бясплатны праезд для школьнікаў.

25 кастрычніка на працу да спадара Чарнавуса прыйшоў міліцыянт, які склаў на яго пратакол за арганізацыю і правядзеньне несанкцыяванага пікету.

Мікола Чарнавус меркаваў зьбіраць подпісы за бясплатны праезд дла школьнікаў на пікеце, аднак мясцовыя ўлады не дазволілі яго правядзеньне. Таму прадпрымальнік і вырашыў зьбіраць у часе дабрачыннага абеду.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG