Удзельнікі: эканаміст Леанід Злотнікаў і дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.
Валер Карбалевіч: «VII Беларускі інвэстыцыйны форум, на які прыехала шмат замежных бізнэсоўцаў, праходзіць з удзелам кіраўніцтва ўраду. Найбольшую рэакцыю мэдыяў выклікала заява прэм’ера Мясьніковіча пра тое, што мінулым годам краіна была на мяжы дэфолту. Ці сапраўды гэта так? І ці сэнсацыя гэта для спэцыялістаў, эканамістаў?»
Леанід Злотнікаў: «Для мяне гэта сэнсацыяй ня стала. Бо яшчэ напрыканцы мінулага году віцэ-прэм’ер ураду Сямашка заявіў, што калі б не прадалі „Белтрансгаз“, то адбыўся б дэфолт.
Сапраўды, у канцы 2011 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі былі ў памеры аднаго месяца імпарту. А гэта сытуацыя, блізкая да дэфолту. Таму што паводле правілаў гэтыя запасы павінны адпавядаць ня менш як тром месяцам імпарту».
Аляксандар Чубрык: «Для мяне найбольш цікава, на якой мяжы цяпер знаходзіцца Беларусь. Галоўным чыньнікам, які дазволіў вырашыць праблему вонкавага доўгу, сталі нафтавыя дамоўленасьці з Расеяй, якія Беларусь выкарыстала напоўніцу. Найперш гэта схемы з растваральнікамі.
Праблема ў тым, што мы маем цяпер тую сытуацыю, пра якую Мясьніковіч казаў у мінулым часе. Да вонкавага доўгу цяпер дадаецца па 100–150 млн даляраў у месяц унутранага доўгу».
Карбалевіч: «Хачу нагадаць: нядаўна міністар фінансаў Беларусі Харкавец казаў, што дзеля выплаты доўгу наступным годам трэба браць новыя пазыкі. То бок будуецца крэдытная піраміда».
Карбалевіч: «Выступаючы на пленарным пасяджэньні кансультатыўнай рады па замежных інвэстыцыях пры Савеце міністраў, кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч паведаміў, што за 2011–2012 гады ў эканоміку Беларусі было накіравана 20 млрд даляраў ЗША прамых замежных інвэстыцый на валавой аснове. Гэта ў 1,5 раза больш, чым за папярэднія пяць гадоў. А між тым у экспэртным асяродзьдзі пануе думка, што ў Беларусі дрэнны інвэстыцыйны клімат. З гэтай інфармацыі прэм’ера выходзіць, што гэта ня так, што ў Беларусі ўсё добра з прыцягненьнем інвэстыцый».
Злотнікаў: «Адкуль узялася гэтая лічба? Каля 12 млрд даляраў складае запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў замежным суб’ектам за тавары. Гэтыя таварныя крэдыты і лічацца прамымі замежнымі інвэстыцыямі.
Другі артыкул — гэта аплата стварэньня запасаў на складах. Гэтыя фактычна страты таксама залічваюцца ў прамыя замежныя інвэстыцыі. Так трактуецца ў справаздачы нашага статыстычнага камітэту.
Таму гэтая лічба ў 20 млрд даляраў — больш прапагандысцкая. На самой справе прамыя замежныя інвэстыцыі складаюць 1–1,5 млрд даляраў у мінулым і гэтым годзе. Прычым палову гэтай лічбы складаюць пазыкі „мацярынскіх“ кампаній сваім „дочкам“ у Беларусі. Таму насамрэч, у чыстым выглядзе, прамыя замежныя інвэстыцыі складаюць 600–700 млн даляраў у апошнія 2–3 гады».
Чубрык: «Ёсьць такое паняцьце, якое па-ангельску гучыць так: „greenfield investment“. То бок такія інвэстыцыі, якія ствараюць новыя магутнасьці, якія ў сваю чаргу генэруюць эканамічны рост. Дык вось такія інвэстыцыі ў Беларусі сапраўды невялікія. А большасьць з тых 20 млрд даляраў, пра якія казаў Мясьніковіч, — гэта інвэстыцыі, якія абслугоўваюць замежны гандаль. Таму праблемы з інвэстыцыйным кліматам у Беларусі існуюць».
Карбалевіч: «На пэрспэктыву беларускі ўрад будуе грандыёзныя пляны прыцягненьня замежных інвэстыцый. Існуюць адпаведныя пляны па кожным ведамстве, рэгіёне, прадпрыемстве. Наколькі яны рэалістычныя?»
Чубрык: «Некалькі гадоў таму прэзыдэнт паставіў задачу, каб Беларусь увайшла ў 30 найлепшых дзяржаў у сьвеце што да спрыяльнага бізнэс-клімату паводле ацэнак Усясьветнага банку. Урад увёў такі плянавы паказчык. У выніку цяпер Беларусь паводле гэтага паказчыку знаходзіцца сярод лідэраў краін СНД. Гэты паказчык у нашай краіны ўдвая лепшы, чым у Расеі і ва Ўкраіне.
Аднак галоўная праблема для замежных інвэстараў палягае ў тым, што ў Беларусі — нестабільная макраэканамічная сытуацыя. Прывід мінулагодняга крызісу існуе. Напрыклад, у верасьні без аніякіх падставаў людзі зьнялі з банкаўскай сыстэмы амаль 1,5 трыльёна беларускіх рублёў і скіравалі большую частку гэтых грошай на валютны рынак. Па даўгавым рэйтынгу Беларусь апынаецца ў найгоршай групе краін сьвету. Для інвэстара ісьці ў краіну, дзе магчымая вялікая інфляцыя і дэвальвацыя, даволі рызыкоўна. Да таго ж за кароткі тэрмін цяжка памяняць сыстэму прыманьня рашэньняў у Беларусі, каб яна спрыяла замежным інвэстыцыям.
І яшчэ праблема. Вось існуе прыклад Зымбабвэ. Там столькі ўліта грошай, што гэтая краіна мусіла б дагнаць нават ЗША паводле валавога прадукту на душу насельніцтва. А ў іх стагнацыя, даход не павялічыўся. То бок грошы ішлі, але яны не стваралі нічога новага. Бо з грашыма добра працуе прыватны сэктар, а не дзяржаўны. Паводле апошняга дасьледаваньня Ўсясьветнага банку, ва ўсіх галінах прыватны сэктар на 30% больш эфэктыўны, чым дзяржаўны».
Злотнікаў: «Замежнаму інвэстару найперш патрэбная абарона ягоных інвэстыцый. Рэйтынг краін паводле спрыяльнага бізнэс-клімату, які вызначае Ўсясьветны банк, разьлічаны на краіны з рынкавай эканомікай. Яны не прадугледжваюць такіх парамэтраў, як свабода цэнаўтварэньня, абарона ўласнасьці, якія для рынкавай эканомікі — правіла».
Ці сапраўды краіна летась была на мяжы дэфолту?

Ці шмат замежных інвэстыцый атрымала Беларусь?

Каля 12 млрд даляраў складае запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў замежным суб’ектам за тавары. Гэтыя таварныя крэдыты і лічацца прамымі замежнымі інвэстыцыямі
Таму гэтая лічба ў 20 млрд даляраў — больш прапагандысцкая. На самой справе прамыя замежныя інвэстыцыі складаюць 1–1,5 млрд даляраў у мінулым і гэтым годзе. Прычым палову гэтай лічбы складаюць пазыкі „мацярынскіх“ кампаній сваім „дочкам“ у Беларусі. Таму насамрэч, у чыстым выглядзе, прамыя замежныя інвэстыцыі складаюць 600–700 млн даляраў у апошнія 2–3 гады».
Чубрык: «Ёсьць такое паняцьце, якое па-ангельску гучыць так: „greenfield investment“. То бок такія інвэстыцыі, якія ствараюць новыя магутнасьці, якія ў сваю чаргу генэруюць эканамічны рост. Дык вось такія інвэстыцыі ў Беларусі сапраўды невялікія. А большасьць з тых 20 млрд даляраў, пра якія казаў Мясьніковіч, — гэта інвэстыцыі, якія абслугоўваюць замежны гандаль. Таму праблемы з інвэстыцыйным кліматам у Беларусі існуюць».
Якія пэрспэктывы прыцягненьня замежных інвэстыцый?
Карбалевіч: «На пэрспэктыву беларускі ўрад будуе грандыёзныя пляны прыцягненьня замежных інвэстыцый. Існуюць адпаведныя пляны па кожным ведамстве, рэгіёне, прадпрыемстве. Наколькі яны рэалістычныя?»
Чубрык: «Некалькі гадоў таму прэзыдэнт паставіў задачу, каб Беларусь увайшла ў 30 найлепшых дзяржаў у сьвеце што да спрыяльнага бізнэс-клімату паводле ацэнак Усясьветнага банку. Урад увёў такі плянавы паказчык. У выніку цяпер Беларусь паводле гэтага паказчыку знаходзіцца сярод лідэраў краін СНД. Гэты паказчык у нашай краіны ўдвая лепшы, чым у Расеі і ва Ўкраіне.
У верасьні без аніякіх падставаў людзі зьнялі з банкаўскай сыстэмы амаль 1,5 трыльёна беларускіх рублёў і скіравалі большую частку гэтых грошай на валютны рынак