Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Iвонка Сурвіла


Старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году – у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.

Скончыла Вышэйшую мастацкую школу ў Парыжы‚ пазьней – лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959).

Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.

У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага нацыянальнага радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у фэдэральным урадзе Канады.

Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах.

У 1989 годзе арганізавала Канадзкі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі і заставалася яго кіраўніком да моманту абраньня старшынёю Рады БНР.
XS
SM
MD
LG