Пра гэта гаворыцца ў афіцыйных зваротах, зьмешчаных на сайце заводу. У іх адзначаецца, што дзейнасьцю актывіста незадаволены працоўны калектыў.
Адміністрацыя прадпрыемства зьвярнулася да шараговых сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага з тым, каб яны «падумалі, каму яны давяраюць свой лёс, бо Кавалькоў — гэта чалавек, ня здольны адказваць ня толькі за людзей, якія яму паверылі, але і за свае ўчынкі». У звароце адзначаецца, што «грамадзкая дзейнасьць Кавалькова нагадвае мышыную валтузьню, скіраваную на дыскрэдытацыю добрага імя заводу».
Сам Міхаіл Кавалькоў лічыць, што адміністрацыя распаўсюджвае свае звароты з тым, каб настроіць работнікаў прадпрыемства супраць незалежнага прафсаюзу, падбіць шараговых сяброў прафсаюзу на выхад зь яго:
«Кіраўніцтва прадпрыемства прапаноўвала радзе прафсаюзу, каб яна пераабрала мяне, і тады нібыта адносіны будуць палепшаныя. Рада не пайшла на гэта і заявіла, што мяне абралі законна, і калі будзе неабходнасьць, рада сама вырашыць, калі мяне пераабраць. Што да зваротаў адміністрацыі, дык яны ня толькі на сайце, але і на інфармацыйных стэндах заводу разьвешаныя. Як толькі мы выдаём свой „Прафсаюзны весьнік“ з тлумачэньнем сытуацыі, адміністрацыя выдае свае звароты. У адміністрацыі мне так і сказалі, што на вашу пісаніну мы будзем адказваць сваёй. Далей за цяперашнюю канфрантацыю нам ужо няма куды рухацца. Супраць нас выкарыстоўваюць увесь адміністрацыйны рэсурс», — заяўляе Міхаіл Кавалькоў.
Паводле Міхаіла Кавалькова, пагаршэньне адносінаў між суполкай Свабоднага прафсаюзу Беларускага і адміністрацыяй прадпрыемства пачалося год таму. У лістападзе 2011 году прафсаюзьнікі сабралі больш за тысячу подпісаў працаўнікоў заводу пад патрабаваньнем павысіць заробак удвая. Пасьля гэтага ў Кавалькова, як ён сьцьвярджае, пачаліся праблемы з праходам на тэрыторыю прадпрыемства.
Сёлета суполку пазбавілі сядзібы, нягледзячы на тое, што Магілёўскі гаспадарчы суд пастанавіў, каб у памяшканьні, арандаваным у будынку заводакіраўніцтва, працягваў заставацца офіс прафсаюзу. Што да праблемаў з праходам Кавалькова на тэрыторыю заводу, то і тут не абышлося без суду. Бабруйскі суд абавязаў адміністрацыю выдаць пропуск актывісту.
Адміністрацыя прадпрыемства не згаджаецца, што падвышэньні заробкаў адбываюцца выключна праз патрабаваньні Свабоднага прафсаюзу Беларускага. У адным са зваротаў адзначаецца, што ў межах сацыяльнага супрацоўніцтва дасягнутая дамоўленасьць адміністрацыі з прафкамам Аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня (афіцыйны прафсаюз) пра павышэньне на прадпрыемстве ад 1 лістапада стаўкі першага разраду на 15 працэнтаў.