Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне легалізавалі марыхуану і гей-шлюбы

абноўлена

Вясельле двух лезьбіянак у Сан-Францыска
Вясельле двух лезьбіянак у Сан-Францыска

Выбарнікі ў штатах Калярада і Вашынгтон ўхвалілі легалізацыю марыхуаны для рэкрэацыйнага выкарыстаньня, у той час як штат Мэн, Вашынгтон і штат Мэрылэнд сталі першымі штатамі, якія ўхвалілі аднаполыя шлюбы шляхам усеагульнага галасаваньня.

У Калярада асобы, старэйшыя за 21 год змогуць захоўваць да 28 грамаў марыхуаны. Але ўжываньне прэпарата публічна — па-ранейшаму будзе забаронена. Людзям будуць дазволена вырошчваць да шасьці расьлінаў марыхуаны ў прыватных мэтах. Вашынгтон вызначыць сыстэму дзяржаўных ліцэнзаваных вытворцаў марыхуаны і розьнічных крамаў, дзе дарослыя змогуць купіць да 28 грамаў.

Гэтыя правілы прынятыя штатамі ў прамую супярэчнасьць з фэдэральным урадам, які клясыфікуе марыхуану як незаконны наркотык.

Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла, што яе пазыцыя ў гэтым пытаньні нязьменная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG