Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Саньнікава атрымаў прэмію «За абарону правоў чалавека»

абноўлена

Павал Сапелка атрымаў узнагароду ад Рады адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы. Рада прадстаўляе каля 1 мільёна эўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

«Рада лічыць, што ваш непахісны ўдзел ў кампаніі ў абарону правоў чалавека ў Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай эўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашую адданасьць справе, настойлівасьць і сьмеласьць у падтрымцы фундамэнтальных каштоўнасьцяў», — утрымліваецца ў звароце Рады, адрасаваным Паўлу Сапелку.


Паводле праваабаронцаў «Вясны», узнагароджаньне адбудзецца ў канцы лістапада ў Страсбуры. «Мы ў „Вясьне“ вельмі рады за нашага калегу Паўла Сапелку і лічым, што ён цалкам заслужыў гэтую прэстыжную прэмію», — паведаміла «Свабодзе» праваабаронца Тацяна Равяка.

3 сакавіка 2011 году рашэньнем прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Павал Сапелка быў выключаны зь яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасьцю ён ня мае права: згодна з «Законам аб адвакатуры», адвакацкая практыка павінна адбывацца толькі ў складзе калегіі.


Павал Сапелка на працягу многіх гадоў абараняў у судах многіх палітвязьняў. Ён удзельнічаў у крымінальных справах з разраду гучных. Яго падабароннымі былі Мікола Аўтуховіч і сябры незарэгістраванай арганізацыі назіральнікаў «Партнэрства».

У крымінальных справах па падзеях 19 сьнежня 2010 году Павал Сапелка абараняў Андрэя Саньнікава, Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG