Калі 6 лістапада грамадзяне ЗША пойдуць галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, не яны будуць непасрэдна вызначаць, хто стане гаспадаром Белага Дому.
Дзясяткі мільёнаў амэрыканцаў, што кінуць бюлетэні ў урну, будуць галасаваць за электараў, якія складаюць 538-асабовую Электаральную калегію. Кожны з 50 амэрыканскіх штатаў і фэдэральная акруга Калюмбія дэлегуюць у яе пэўную колькасьць электараў, залежна ад колькасьці насельніцтва. Густанаселеная Каліфорнія мае 55 электараў, а сталіца Злучаных Штатаў — толькі 3.
Зь нязначнымі выключэньнямі кандыдат, які выйграе на ўсенародным галасаваньні ў пэўным штаце, атрымлівае галасы ўсіх электараў гэтага штату. Колькасьць электараў адпавядае колькасьці дэпутатаў ад гэтага штату ў Кангрэсе — а гэта два дэпутаты Сэнату і адвольная колькасьць у Палаце прадстаўнікоў.
Для перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдату дастаткова набраць простую большасьць галасоў электараў — 270. Калі колькасьць галасоў будзе роўная — па 269 — права абраць наступнага прэзыдэнта даецца Палаце прадстаўнікоў.
Гэтая сыстэма была распрацаваная ў 1787 годзе аўтарамі Канстытуцыі ЗША ў якасьці кампрамісу паміж прыхільнікамі наўпроставага ўсенароднага галасаваньня і тымі, хто хацеў, каб кіраўніка дзяржавы абіраў Кангрэс. Яна адпавядала прынцыпу ўзаемазалежнасьці і ўзаемаабмежаваньня ўладаў, які дазваляе менш населеным штатам мець больш уплыву на прэзыдэнцкіх выбарах.
Электаральная калегія — рэч супярэчлівая, бо пры гэтай сыстэме прэзыдэнтам можа стаць кандыдат, які ва ўсенародным галасаваньні зойме другое месца. Гэтак здарылася ў 2000 годзе, калі дэмакратычны кандыдат Эл Гор набраў ва ўсенародным галасаваньні на паўмільёна больш галасоў, чым Джордж Буш, аднак ня меў большасьці галасоў Электаральнай калегіі. Пераможцам быў абвешчаны Джордж Буш, які набраў 271 голас электараў, супраць 266 галасоў, адданых за Гора.
У 1879 годзе, калі рэспубліканскі кандыдат Радэрфард Гэйз быў абраны прэзыдэнтам, дэмакрат Сэмюэл Тылдэн стаў адзіным кандыдатам на прэзыдэнта ЗША, які набраў больш за 50 працэнтаў галасоў усенароднага галасаваньня, аднак прайграў у Электаральнай калегіі.
У 1824 годзе цэлыя чатыры кандыдаты прадстаўлялі расколатую Дэмакратычна-Рэспубліканскую партыю, і ніводзін зь іх не набраў бальшыні галасоў электараў. У выніку ў справу ўмяшалася Палата прадстаўнікоў, якая абрала прэзыдэнтам Джона Куінсі Адамса.
Адзіны выпадак, калі Палата прадстаўнікоў была вымушаная вырашаць нічыйны вынік у Электаральнай калегіі, адбыўся ў 1800 годзе, калі за кандыдатаў Томаса Джэфэрсана і Арона Бэра прагаласавала аднолькавая колькасьць электараў.