3 лістапада на сядзібе БНФ праходзіць устаноўчы зьезд грамадзкага аб’яднаньня «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» (МХД), моладзевага крыла аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Пра гэта паведамляе БелаПАН.
На зьезд абрана 60 дэлегатаў з усёй краіны. Лідэр МХД Марына Хоміч кажа: «Мы маем намер стварыць грамадзкае аб’яднанне для таго, каб абараніць удзельнікаў МХД ад рэпрэсій і магчымых спраў на падставе артыкулу 193–1 Крымінальнага кодэксу за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».
Марына Хоміч апавяла, што актывісты МХД яшчэ 10 кастрычніка падалі 13 заявак на правядзеньне ўстаноўчага зьезду арганізацыі ў розныя ўстановы Менску, аднак ім усюды адмовілі, таму давялося праводзіць зьезд у офісе Партыі БНФ.
Дэлегаты плянуюць прыняць статут арганізацыі і абраць кіруючыя органы грамадзкага аб’яднаньня.
Аргкамітэт БХД чатыры разы праводзіў устаноўчыя зьезды, і чатыры разы Мін’юст адмаўляў у рэгістрацыі партыі.