Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: Спасылацца на КДБ непрыстойна


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Аляксандар Фядута пракамэнтаваў заяву Зянона Пазьняка, што ён мае інфармацыю з КДБ.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА і дзяржаўнае тэлебачаньне працытавалі вытрымкі з інтэрвію старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка сайту InterPolitTV, у якім ён рэзка крытыкаваў беларускую апазыцыю, у прыватнасьці заявіўшы, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам і ня мае ўласных ідэяў і мэтаў. Камэнтуючы гэты факт у інтэрвію Радыё Свабода, Зянон Пазьняк таксама заявіў:

«Ім далі грошай, прытым вядома нават, якая колькасьць. Магу вам сказаць дакладна: на „Говправду“ было дадзена 4,5 мільёна даляраў. Гэта дакладна, гэта яны самі сказалі на допытах у КГБ».

Зянон Пазьняк падкрэсьліў, што гэтая інфармацыя яму вядомая з КДБ. Ягоныя выказваньні камэнтуе адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Аляксандар Фядута:

«Ведаеце, спасылацца на вынікі допытаў у КДБ сярод прыстойных людзей лічыцца непрыстойным. Бо спачатку ты спасылаесься на вынікі допытаў, атрыманых без прысутнасьці адвакатаў, а пасьля даходзіш да таго, што пачынаеш апраўдваць вынікамі гэтых допытаў нават расстрэлы ў Курапатах. Тое, што зрабіў Зянон Станіслававіч, у гэтым выпадку, гэта па-за рысай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG