Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі пачалі саджаць дысыдэнтаў. Перад зьездам


У Кітаі паводле абвінавачаньня ў падрыўной дзейнасьці асуджаны на восем гадоў зьняволеньня 27-гадовы Као Хайбо.

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам ягоны адвакат.

Паводле адваката, Као паставілі ў віну заклікі да стварэньня шматпартыйнай сыстэмы і крытычныя ацэнкі кіроўнага камуністычнага рэжыму, разьмешчаныя ім у сацыяльных сетках. На думку аглядальнікаў, суровы прысуд сьведчыць пра намер уладаў нэўтралізаваць дысыдэнтаў у момант зьмены кіраўніцтва краіны.

8 лістапада мае пачаць працу зьезд Кампартыі КНР, на якім цяперашні лідэр партыі і краіны Ху Цьзіньтао павінен перадаць найвышэйшую ўладу свайму пераемніку Сі Цьзіньпіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG