Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў больш за 800 паштовак, у якіх людзі віншавалі яго з 50-годзьдзем. Сярод іншых, да праваабаронцы ў Бабруйскую калёнію дайшлі паштоўкі з фатаздымкамі людзей, якія яго віншавалі. Сярод атрыманых пасланьняў было і калектыўнае фота праваабаронцаў зь «Вясны», якія арганізоўвалі грамадзкую кампанію «Адпраў паштоўку Алесю Бяляцкаму». Актывістка «Вясны» Тацяна Равяка распавяла пра апошні ліст Алеся Бяляцкага, які днямі атрымала.
«Ён піша, што паштоўкі да яго працягваюць ісьці, што разам з маім лістом атрымаў яшчэ тры з розных краінаў. Ён быў вельмі ўсьцешаны, што атрымаў здымкі людзей, якія сфатаграфаваліся і дасылалі яму гэтыя здымкі з рознымі віншавальнымі надпісамі. І мы, вясноўцы, такі фатаздымак яму даслалі, і ён яго камэнтуе: што той зьмяніўся, а той вунь якім стаў. Бо для яго вельмі важна было пабачыць твары людзей, якія яго віншавалі, а таксама калегаў і сяброў, якіх ён ня бачыў больш за год».
Алесь Бяляцкі адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Праваабаронца асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за ўтойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі заявіў у судзе, што грошы, пра якія гаворка, пайшлі на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.