Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра спартовых функцыянэраў: «Трэба ўсіх пасадзіць! Усіх нягоднікаў!»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Спартовая газэта «Прессбол» публікуе фрагмэнты выступу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Зьвяртаючыся да Алега Качана, на той момант яшчэ міністра спорту, Лукашэнка заявіў:

«Раскажыце, Алег Леанідавіч, якія ж прычыны прывялі да такой катастрофы ў ваш пэрыяд праўленьня. Усё можаце распавядаць: пра асабнякі, якія вы будуеце за кошт спартыўнай галіны — дарэчы, з памочнікам, можа, з адным, з другім віцэ-прэзыдэнтам. Усё расказвайце! Нашым людзям цікава будзе паслухаць. Гэта таксама, я думаю, адна з прычынаў катастрофы».

Далей «Прессбол» прыводзіць словы Лукашэнкі, якімі ён прадстаўляў дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце і конегадоўлі Віктара Міхадзюка:

«Зараз вам раскажа Міхадзюк, як трэба базу алімпійскай падрыхтоўкі ствараць і адначасова палацы будаваць. Давайце, калі ласка. А то міністар прамаўчаў, памочнік таксама. Можа, вы распаведзяце, як пілаваць, вазіць, будаваць, як коней за бясцэнак прадавалі, нагадаеце, ці то Заічкову, ці то яшчэ камусьці. Расказвайце. Гучна, выразна… Калі мяне дэзынфармавалі, я перад вамі публічна папрашу ў яго прабачэньня. Але калі нешта пацьвердзіцца, вы адразу кайданкі купляйце, каб вам не чаплялі іх, бярыце і ідзіце туды, куды я сказаў. Я вам гэтага не дарую. Мы не такія багатыя, каб абслугоўваць тут асобных кітоў, якія яшчэ і лайдачаць».
Калі нешта пацьвердзіцца, вы адразу кайданкі купляйце

Ігар Заічкоў займаў пасаду памочніка Лукашэнкі па спорце. Звольнены разам з Алегам Качаном 28 кастрычніка.

«Рыхтуючыся да Алімпійскага сходу, я паралельна даручыў Камітэту дзяржкантролю і іншым структурам праверыць, як жа вы рыхтаваліся да галоўных стартаў чатырохгодзьдзя, — распавёў Лукашэнка. — Вынікі сумныя. Выявілася, што з-за бязьдзейнасьці службовых асобаў Мінспорту частка востра неабходнага інвэнтару была закуплена напярэдадні, падчас і нават пасьля Алімпіяды! Алімпіяда прайшла, а яны закупілі абсталяваньне, каб алімпійскіх чэмпіёнаў рыхтаваць. Больш за паўмільярда рублёў прастойвае цяпер. А сёньня выступаў спэцыяліст па конях, там нямэтавага выкарыстаньня каля 600 мільёнаў рублёў выяўлена! Праўда, Заічкоў гэта з дакладу прэзыдэнта прыбраў і выхваляўся свайму падзельніку: „Ты не хвалюйся, я выкрасьліў!“ Ды вас толькі з-за гэтага трэба ўзяць і выгнаць з працы».

Далей Лукашэнка зьвярнуўся да старшыні Назіральнай рады аб’яднаньня «Дынама» Юрыя Бародзіча:

«Вы каго мне прапанавалі ў памочнікі?! Вось яшчэ праваліце дынамаўскую каманду і пойдзеце разам зь ім вуліцу падмятаць! Асабліва набліжаны генэрал!»

«Пасылаю Якабсона (старшыня камітэту Дзяржкантролю — „Прессбол“). Кажу: „Аляксандар Серафімавіч, схадзі паглядзі, што там робіцца“. Ён мне як перадаў фатаграфіі — ведаеце, мне дрэнна стала. Іх, Аляксандар Серафімавіч, трэба ўсіх пасадзіць! Усіх нягоднікаў! Таму што гэта першы аб’ект, які я з салдатамі прыводзіў у парадак. Пакінулі ў сябе гэты рынак. Куды грошы падзелі ад рынку? Займіцеся прынцыповым чынам, давядзіце да канца. Нікога не шкадуйце! Жульлё. І гэта проста пад вокнамі Мінспорту. (Качану — „Прессбол“) Табе што, цяжка было зайсьці на стадыён і паглядзець, што там бярозкі растуць? Там, дзе людзі павінны сядзець? І гэта тычыцца ўсіх і ўсёй спартыўнай інфраструктуры. А то ў нас конны від спорту Стайкі абслугоўвае, памочніка прэзыдэнта і іншых — пачынаючы ад каўбасы і заканчваючы асабнякамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG