Сёньня польская газэта Rzeczpospolita напісала, што на абломках разьбітага пад Смаленскам у 2010 годзе прэзыдэнцкага самалёта былі знойдзены сьляды выбуховых рэчываў.
«Rzeczpospolita» сьцьвярджае, што польскія адмыслоўцы, які вярнуліся з Расеі два тыдні таму, выявілі на абломках і 30 крэслах прэзыдэнцкага ТУ-154 сьляды тратылу і нітрагліцэрыну. У некаторых месцах іх канцэнтрацыя аказалася настолькі моцнай, што адзін з прыбораў зашкаліла.
Паводле адной з вэрсій, якую сьледчыя бяруць пад увагу, гэта могуць быць сьляды ад снарадаў часоў Другой сусьветнай вайны, якія разарваліся падчас катастрофы самалёта.
Раней палякі адмовіліся падпісаць пратакол піратэхнічнай экспэртызы, якую правялі расейскія спэцыялісты, і дамагліся, каб дасьледаваць абломкі самастойна.
Вынікі экспэртызы былі перададзеныя генэральнаму пракурору Анджэю Сэрэмэту, які, як піша Rzeczpospolita, асабіста паведаміў пра гэта прэм’ер-міністру Дональду Туску.
Паводле газэты, у Варшаве ідуць напружаныя кансультацыі, што з гэтымі зьвесткамі рабіць.
У катастрофе польскага ўрадавага самалёта 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і 95 чалавек з урадавай дэлегацыі ды экіпажу самалёта.