Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бігборд «Бульбашъ-холу» памянялі на «Дачу»


У Курапатах бігборд з рэклямай будаўніцтва забаўляльнага цэнтру «Бульбашъ-холл» памянялі на рэкляму кавярні «Дача».

І «Бульбашъ-хол», і «Дача» належаць «Нашей ресторанной группе».



Здымак tut.by

26 кастрычніка ў прыёмнай заводу вінаградных вінаў «Дыяніс» Радыё Свабода паведамілі, што алькагольны брэнд «Бульбашъ» ня мае дачыненьня да будаўніцтва забаўляльнага комплексу ў Курапатах.

Прадстаўнікі «Бульбашъ» абяцалі 29 кастрычніка агучыць сваю афіцыйную пазыцыю.

На сайце онлайн-пэтыцый change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да старшыні Менскага аблвыканкаму, міністра культуры і генэральнага пракурора Беларусі з патрабаваньнем спыніць будоўлю «Бульбашъ-холу» на месцы пахаваньня дзясяткаў тысяч беларусаў, расстраляных сталіністамі ў Курапатах.



Глядзець «Бульбаш-хол» ля Курапатаў на вялікай мапе


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG