Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч.
«Прадмет перамоваў — аб’ёмы паставак нафты ў гэтым і наступным годзе, якія ўмовы для гэтага павінны быць выкананыя, перш за ўсё — якім чынам неабходна памяняць нарматыўную базу, каб не паўтараліся тыя праблемы, якія былі ў гэтым годзе па пастаўках так званых растваральнікаў», — сказаў Дварковіч РИА Новости адносна перамоў зь Беларусьсю.
25 кастрычніка першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка прыбыў у Маскву, каб абмеркаваць зь віцэ-прэм’ерам Расеі Аркадзем Дварковічам пытаньне паставак расейскай нафты. Сёньня ён вяртаецца ў Менск, паведаміла карэспандэнту Свабоды прэс-сакратар беларускага ўраду Вольга Доўгая. На пытаньне ці адбыліся перамовы і якія іх вынікі яна сказала:
«Па выніках пакуль нічога не вядома».
Паводле расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава, бакі падрабязна абмяняліся праблематыкай, зьвязанай з пастаўкамі нафты:
«Сямашка вылучыў сваю вэрсію сытуацыі з растваральнікамі, у іх ёсьць свая аргумэнтная база. Іх выслухалі, але яна пакуль не задаволіла. Пытаньні ёсьць, і яны застаюцца. Але ня больш за тое. Сямашка ня вырашыў галоўную праблему паставак нафты ў тых аб’ёмах, якіх хацеў беларускі бок. І, самае галоўнае, Сямашка хацеў адысьці ад паставак амаль шасьці мільёнаў тон нафтапрадуктаў на расейскі рынак. Гэтага ж не было зроблена. І гэтае пытаньне таксама ня вырашана. Практычна гэта была такая выведка бакамі адзін аднаго. Дварковіч — гэта мякка-жорсткі перамоўшчык. Але Сямашка ня вырашыў гэтыя дзьве праблемы».
Карэспандэнт: «Ці пойдзе Расея на саступкі Беларусі?»
Суздальцаў: «Ёсьць разуменьне таго, што сытуацыя складаная ў Беларусі. Зразумела, што цяперашні ўзровень датацый Беларусі недастатковы. Але і Расея цяпер нічога больш даць ня можа».