Беларускі бок абавязаўся забясьпечыць такія пастаўкі паводле падпісанага бакамі балянсу паліўна-энэргетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2012 год, сказаў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрвію агенцтву «Прайм».
«Расейскі бок у гэтым годзе ішоў у графіку паставак нафты, нафтапрадуктаў — адгрузкі за 9 месяцаў нават пераўзышлі зацьверджаны балянс. Але ж пастаўкі нафтапрадуктаў у зваротным напрамку зь Беларусі ў Расею не ажыцьцявіліся. І рынак расейскі агаліўся, і цэны пачалі рухацца наперад. Каля 6 мільёнаў тон павінна было вярнуцца зь беларускай вытворчасьці на расейскі рынак, а вярнулася, паводле дадзеных беларускай статыстыкі, па выніках 6 месяцаў — 98,7 тысячы тон», — сказаў Сурыкаў.
«Усе лічбы балянсу зафіксаваныя і падпісаныя — трэба выконваць», — дадаў пасол.
Манёнак: Гэта ціск Расеі з мэтай прыкрыць растваральны бізнэс
Заявы Сурыкава камэнтуе аглядальніца газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак.
Цыганкоў: Ці ёсьць рацыя ў заявах Сурыкава, і Беларусь сапраўды павінна вярнуць, паставіць на расейскі рынак гэтыя 6 мільёнаў тон?
Манёнак: Упершыню ў энэргетычным балянсе Беларусі і Расеі на 2012 год была прадугледжаная магчымасьць пастаўкі 5,8 мільёнаў тон высакаякасных беларускіх нафтапрадуктаў на расейскі рынак. Мне было адразу дзіўна, чаму такія вялізныя лічбы занесеныя ў балянс, бо такой камэрцыйнай магчымасьці і абумоўленасьці такіх паставак не было. Бо відавочна, што пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт у іншыя краіны нашмат выгаднейшыя. Напрыклад, побач вельмі ліквідны ўкраінскі рынак. Тым болей у Расеі да апошняга часу цэны на нафтапрадукты стрымліваліся адміністратыўным чынам.
Цыганкоў: Зразумела, беларусам нявыгадна прадаваць свае нафтапрадукты ў Расею. Але ці яны мусяць гэта рабіць?
Манёнак: Гэтая лічба не абавязковая, але, вядома, пажадана выконваць свае абяцаньні. Аднак калі гэта эканамічна немэтазгодна, то ніхто ня будзе гэтага рабіць. Напрыклад, калі б расейскім кампаніям не было выгадна пастаўляць нафту ў Беларусь, яны б і не пастаўлялі. Дзіўна б было, калі б нехта паспрабаваў прымусіць беларускія кампаніі рабіць бізнэс, які эканамічна немэтазгодны.
Цыганкоў: А што, калі Расея ўсё ж нейкімі палітычнымі сродкамі пачне прымушаць беларускія кампаніі, якія пераважна дзяржаўныя, выконваць гэты балянс?
Манёнак: Мэта Расеі ня ў тым, каб прымусіць Беларусь выканаць гэты балянс. Такім вагаром Расея хоча ўзьдзейнічаць на Беларусь, каб Менск падпісаў дамовы аб ліквідацыі «растваральнага» бізнэсу. Расея падрыхтавала прапановы, як гэта зрабіць, і яны былі ўнесеныя ў Эўразійскую эканамічную камісію. Але Беларусь там заблякавала прыняцьцё такога рашэньня. Бо Расея фактычна прапаноўвае пастаўкі нафтапрадуктаў з мэтай, каб выключыць «растваральны» бізнэс раз і назаўсёды. Таму ў якасьці вагара ўзьдзеяньня на Беларусь Сурыкаў і гаворыць пра выкананьне балянсу.