Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Булгакаў


Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску, скончыў філялягічны факультэт і асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Інстытуту філязофіі ў Кіеве пры Нацыянальнай акадэміі навук.

З 1996 па 1998 год быў адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Фрагмэнты».

З 1998 году — галоўны рэдактар «ARCHE». Нейкі час працаваў карэктарам часопіса «Студэнцкая думка».

Валодае беларускай, польскай, расейскай, нямецкай, ангельскай, украінскай і чэскай мовамі.

Аўтар кнігі «Гісторыя беларускага нацыяналізму» (2006).

Рэдактар і ўкладальнік каля 20 выданьняў, у тым ліку збору мовазнаўчых твораў Яна Станкевіча «Язык і языкаведа» (2007) і «Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў» Андрэя Катлярчука (другое выданьне, 2007).

Дасьледчыцкія інтарэсы: гісторыя нацыяналізму ў Эўропе 19-га стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG