Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ разагнаў мастацкую акцыю з кубікамі


Затрыманыя мастак Міхаіл Гулін, трое валянтэраў і журналістка «Нашай нівы» Тацяна Гаўрыльчык. Усе яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Менску. А 16:30 Тацяну Гаўрыльчык адпусьцілі, астатніх пакінулі ў пастарунку.

Як паведаміла «Свабодзе» Тацяна Гаўрыльчык, у міліцыі Цэнтральнага раёну на ўсіх складаюць пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні, верагодна, наконт дробнага хуліганства. «Прайшло тры гадзіны пасьля затрыманьня, але пратакол яшчэ не паказвалі», — паведаміла Тацяна.

«Гэта была абсалютна непалітычная акцыя, гэта быў мастацкі пэрформанс. Валянтэры складвалі рознакаляровыя кубікі і пірамідкі. Калі на плошчы Незалежнасьці ўсё прайшло мірна, да нас толькі падышлі міліцыянты, спыталі, што гэта такое, і ніяк не перашкаджалі пасьля тлумачэньняў, то на Кастрычніцкай плошчы адразу прыехаў аўтобус са спэцназам, усіх забралі і адвезьлі ў РУУС», — распавяла Тацяна Гаўрыльчык.

Тацяна як відэаапэратарка «Нашай нівы» здымала мастацкі пэрформанс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG