Аляксандар Лукашэнка сярод іншага расказаў, што пазбаўлены асабістага жыцьця, а вольны час бавіць перадусім за хакеем, нарыхтоўкай дроў ды паходамі зь дзецьмі ў лазьню. Шмат увагі надаў малодшаму Мікалаю, які вырас у яго «на руках, з узросту, калі яшчэ нічога ня цяміў», а таму ўвабраў увесь ягоны характар. Распавёў і пра спэцыфіку адносінаў улюбёнца з братамі:
«Характар, як у бацькі калісьці быў — не падарунак. Ён раўнівы. Сядзе на калені і пытаецца: „Я ж у цябе адзін сын?“ Кажу: „Як жа адзін? А Дзіма, Віця?“ Ён у адказ: „Што ты мне пра іх расказваеш? Яны ўжо дарослыя. Так, гэта твае сыны, але ў іх ужо свае дзеці“. Гэта даслоўна ён мне так кажа, і прычым вельмі часта — з-за нейкай рэўнасьці ўжо. Хоць у іх добрыя адносіны — ну дык што ж, ён пацан такі, як ужо дзеці маіх дзяцей».
Пэдагог зь вялікім досьведам працы зь дзецьмі, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас заўважае: Лукашэнка сябе паводзіць абсалютна гэтаксама, як і малы Коля — усеўшыся на калені беларускаму народу, спрабуе пераканаць, што толькі ён — адзіны і вечны прэзыдэнт:
«Ну дык вось, сытуацыя адзін у адзін: „Я ж у вас адзін прэзыдэнт, я ж у вас адзін кандыдат“, — кажа Лукашэнка свайму народу. І калі народ нагадвае, што ёсьць яшчэ кандыдаты, ён паводзіць сябе гэтак жа, як Коля. Таму ў Колі ў гэтым сэнсе вельмі красамоўны прыклад».
Таксама Лукашэнка апавёў, што з-за мераў перасьцярогі Міколку ў школе намагаюцца «заганяць у рамкі», адлучаючы ад іншых дзяцей. Тады той абураецца — маўляў, «я ж як усе!» Уладзімер Колас лічыць, што сам Лукашэнка зрабіў яго не такім, «як усе», наканаваўшы жыць у няпоўнай сям’і:
«Пра ўсё гэта думаць трэба было значна раней. Увогуле, нармальнае жыцьцё — гэта жыцьцё ў поўнай сям’і, і пра гэта бацькі мусяць думаць, а ня толькі пра свае розныя праблемы і комплексы. Бо калі яны маюць дзяцей, то трэба мець за іх адказнасьць, трэба будаваць сям’ю. Калі сям’я няпоўная — гэта ўжо азначае праблемы. Ну, а другое — гэта, вядома, жаданьне атрымліваць ад жыцьця больш, чым шараговыя грамадзяне. Але гэта праблема ня Колі, безумоўна. Гэта праблема, якую Коля займеў проста фактам свайго нараджэньня. Праблема вырашаецца таксама далёка ня Коліным становішчам. Калі чалавек не жадае ісьці на сумленныя выбары, не жадае падпарадкоўвацца дэмакратычнай працэдуры, а трансфармуе ўсю гэтую сытуацыю пад сябе, то Коля — гэта ўжо толькі вынік. І так гэтую праблему, як гэта ні дзіўна, ня вырашыць, проста аддаўшы яго ў звычайную школу. Наўрад ці тут нешта атрымаецца. Хоць, вядома, можна нават загадаць быць зь ім „як з усімі“, але што з гэтага будзе — цяжка сказаць».
Гаворачы пра знаходжаньне ва ўладзе, Лукашэнка даў зразумець, што прынамсі ў агляднай будучыні не зьбіраецца ёю з кімсьці дзяліцца. Зазначыў, што быў бы «падонкам і ідыётам», каб пайшоў супраць волі народу, які абраў яго прэзыдэнтам. Не абышлося бяз згадкі, як нямоглых на насілках несьлі галасаваць за Лукашэнку:
«Я памятаю тыя першыя выбары, калі народ адчуў пасьля распаду Савецкага Саюзу, што мы ў бездань ляцім. Кульгавыя, якія ляжалі гадамі ў ложку, не падымаліся, хворыя, яны дзецям не давяралі, падымаліся, ішлі, на насілках несьлі некаторых, але яны ішлі за Лукашэнку галасаваць. Я што, магу іх падвесьці? Ды хто я такі? Супраць такой волі і такіх пачуцьцяў народу? Я быў бы падонкам, ідыётам, каб здрадзіў свайму народу. Вось у чым талент і яркасьць мая. Я ніколі не гаварыў таго, чаго не рабіў ці не змагу зрабіць».
Кінадакумэнталіст, аўтар фільму пра Лукашэнку «Звычайны прэзыдэнт» Юрый Хашчавацкі рэфлексіі кіраўніка краіны адносна сваёй «незаменнасьці» для беларускага народу называе «фірмовай дэмагогіяй Лукашэнкі»:
«Гэта ўнутраная сутнасьць чалавека. А сутнасныя рэчы ніколі не мяняюцца, разумееце? Немагчыма было, дапусьцім, у свой час Моцарту забараніць пісаць музыку, яна ў ім нараджалася. Немагчыма было Пушкіну не пісаць вершы, яны ў ім гэтаксама нараджаліся. Немагчыма Лукашэнку забараніць хлусіць, ён інакш ня можа, ён — геній хлусьні. Вось так нам „пашэнціла“. Затое цікава. Дый справа ня толькі ў гэтым, увогуле цікава назіраць за гэтай асобай. А яшчэ цікавей, вядома, убачыць, чым скончыць гэтая асоба, да якога выніку прыйдзе. Ня выключана, што прыйдзе да такога фіналу, што сама сабе таксама схлусіць, што гэта добры фінал. Таму мы глядзім на вельмі цікавую гісторыю — і ў гісторыі краіны гэта надзвычай цікавы пэрыяд, і вельмі цікава паназіраць за гэтым чалавекам».
Дасталася ад Лукашэнкі Эўразьвязу, які ён абвінаваціў у дваістых стандартах і назваў узорам таго, як Брусэль імкнецца «перавярнуць ня толькі гісторыю, але і саму Беларусь». Цяпер, паводле Лукашэнкі, з новай сілай «дзяўбуць» за парлямэнцкія выбары, якія, ягонымі словамі, павінны быць прыкладам сапраўднай транспарэнтнасьці для Францыі ці іншых дзяржаў.
Як лічыць журналіст Міхаіл Падаляк, дэпартаваны ў сярэдзіне 2000-х ва Ўкраіну за крытыку беларускага рэжыму, катэгарычнае непрыняцьце пазыцыі Захаду лёгка вытлумачальнае: Лукашэнка не адчувае пагрозы для сябе ўнутры краіны, але бачыць прыклады радыкальнай зьмены сытуацыі ў выпадку зьнешняга ўмяшаньня:
«Прыклад Лібіі. Калі чалавек пераходзіць мяжу, забівае сваіх людзей (прычым жорстка — сотнямі), то тады застаецца адно рашэньне — зьнешняе ўмяшаньне. Так, Лукашэнка пакуль не забівае сотнямі, але ён зьбівае сотнямі. Таму бамбіць Беларусь ня трэба — ваенныя аб’екты ў Беларусі. Але трэба дапамагчы зьнешнім умяшаньнем — фінансавым, кансультатыўным, арганізацыйным і рэсурсна-людзкім — вырашыць праблему Лукашэнкі, а менавіта адхіленьне яго ад улады. Толькі ўмяшаньне ў тых відах, пра якія я сказаў, таму што ўнутранага рэсурсу для гэтага няма. Няма ўнутры грошай, бізнэсоўцаў, гатовых фінансаваць, няма людзкога рэсурсу. Нават няма, умоўна кажучы, абароны ў людзей, бо ўся сыстэма, збудаваная Лукашэнкам, — гэта ягоная прыватная ахоўная фірма. Міліцыя, армія, КДБ, пракуратура — гэта прыватная ахоўная фірма сям’і Лукашэнкі. Яны ахоўваюць толькі яго, яны не ахоўваюць беларусаў, яны не займаюцца Беларусьсю».
Гэтаксама Лукашэнка патлумачыў, чаму Беларусь дагэтуль не далучылася да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі: «Па вядомых прычынах: у нас „няма правоў чалавека“, у нас „апошні аплот дыктатуры“ і г.д.».