Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жніўні Беларусь больш купляла, чым прадавала


Як адзначае БелаПАН, упершыню з пачатку гэтага году станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі зьмянілася на адмоўнае. Паводле Белстату, за студзень-жнівень станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала 1628 млн. даляраў, а за студзень-ліпень – 2014 млн. даляраў. Іншымі словамі, у жніўні краіна купляла тавараў больш, чым прадавала, на 385,7 млн.даляраў.
Зьмена тэндэнцыі стала відавочнай ужо ў ліпені, калі станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала ўсяго 23 млн. даляраў.

Розьніца паміж экспартам і імпартам з пачатку году мянялася наступным чынам:

Месяц Сальда гандлю таварамі, у млн. даляраў
Студзень 126
Люты 261
Сакавік 328
Красавік 309
Травень 489
Чэрвень 477
Ліпень 23
Жнівень −386


На думку экспэртаў, галоўнай прычынай пагаршэньня зьнешнегандлёвага балянсу стала спыненьне (ці прынамсі абмежаваньне) экспарту растваральнікаў. Як паведаміў прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч, экспарт растваральнікаў быў спынены 5 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG