Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі атрымае прэмію Леха Валэнсы


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Сёньня ў Гданьску было агучанае імя пятага ляўрэата прэміі Леха Валэнсы. Ім стаў Алесь Бяляцкі.

Прэмія Алесю Бяляцкаму прызначаная за ягоны «ўнёсак у абарону правоў чалавека і дапамогу людзям, якіх перасьледуюць беларускія ўлады».

Пра рашэньне было паведамлена на ўрачыстай прэсавай канфэрэнцыі з удзелам экс-прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, экс-прэм’ера Яна Кшыштафа Бялецкага, прэзыдэнта горада Гданьска Паўла Адамовіча, старшыні праўленьня Банку PKO Зьбігнева Ягеллы.

Як паведаміў «Свабодзе» прадстаўнік Інстытуту Леха Валэнсы Зьдзіслаў Войцік, цырымонія ўручэньня адбудзецца ў суботу 29 верасьня ў 11.30 ў Гданьску ў Двары Артуса (вуліца Длугі Тарг 43/44). На цырымонію запрошаная жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, якая і атрымае прэмію з рук Леха Валэнсы.

Прэмія Леха Валэнсы ўручаецца асобам, інстытуцыям ці рухам, якія дзейнічаюць дзеля паразуменьня і салідарнага супрацоўніцтва народаў, свабоды і абароны правоў чалавека.

«Прэмія Леха Валэнсы зьяўляецца выказваньнем салідарнасьці з тымі, хто змагаецца за лепшае заўтра. Яна была заснаваная ў 2008 годзе былым прэзыдэнтам Польшчы і кіраўніком прафсаюзу «Салідарнасьць» Лехам Валэнсам на знак падзякі за падтрымку, якую ён меў, атрымліваючы Нобэлеўскую прэмію міру 1983 году",— паведамляе прэсавая служба Інстытуту Леха Валэнсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG