Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПА АБСЭ вітае вызваленьне Каваленкі


Матэа Мэкачы
Матэа Мэкачы

Парлямэнцкая асамблея Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе прывітала вызваленьне Сяргея Каваленкі, выказваючы адначасова заклапочанасьць лёсам іншых палітзьняволеных.

«Мы вітаем навіну аб вызваленьні Каваленкі, але застаемся моцна занепакоеныя лёсам іншых вязьняў, якія адбываюць жорсткія прысуды, як Алесь Бяляцкі і Зьміцер Дашкевіч – чые штораз цяжэйшыя ўмовы ўтрыманьня выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць» – заявіў Матэа Мэкачы, старшыня камісіі ПА АБСЭ ў справе дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаньнях, які нядаўна кіраваў кароткатэрміновай місіяй назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі.

«Мы спадзяемся, што гэта сьведчыць аб некаторым прагрэсе. Мы спадзяемся, што вызваленьне гэтых зьняволеных і дазвол іншым палітычным зьняволеным сустракацца з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасьці будзе распаўсюджвацца на тых, хто застаецца за кратамі, асуджаны паводле палітычна матываваных абвінавачваньняў» – дадаў Мэкачы, маючы на ўвазе наведваньне папскім нунцыем шасьцёх палітвязьняў у Беларусі, адным зь якіх быў вызвалены Сяргей Каваленка.

«Мы паўтараем наш зварот да ўладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх асобаў, затрыманых і асуджаных за палітычную дзейнасьць у Беларусі з 2010 году» – сказаў старшыня ПА АБСЭ Рыкарда Мільёры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG