«Але тое, што Сяргея вызвалілі — крок досыць чаканы, улічваючы тое, што яго вымусілі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Я перакананы, што гэткім жа чынам бліжэйшым часам вызваляць яшчэ аднаго-двух чалавек.
Наша задача, каб да 31 кастрычніка, калі будзе разглядацца магчымае ўвядзеньне санкцыяў у дачыненьні да Беларусі Эўрапейскім Зьвязам, да гэтага часу арганізаваць масавую грамадзкую кампанію за вызваленьне беларускіх палітвязьняў з тым, каб да канца кастрычніка былі вызваленыя ўсе вязьні.
Я лічу, што такі шанец ёсьць і ўсе ўмовы для гэтага створаныя.
Першае — гэта эканамічны крызіс і пазыкі, у якія залез беларускі рэжым.
Другое — гэта ўдалая і пасьпяховая кампанія байкоту — фактычна, вотум недаверу, які беларускі народ выказаў дзейнаму рэжыму, не прыйшоўшы на выбары, не зважаючы на прымусы, гвалт, запалохваньні, падман і заахвочваньні, нават з удзелам часткі апазыцыі, на жаль.
Усё гэта, я перакананы, вымушае беларускую ўладу зрабіць крок для вызваленьня палітвязьняў. Але падкрэсьлю, што многае зараз залежыць ад нас.
Трэба, безумоўна, радавацца з тае прычыны, што Сяргей Каваленка вызвалены. Але трэба ставіць задачу, каб да канца кастрычніка былі вызваленыя ўсе палітвязьні. І я перакананы, што плён магчымы».