«Вельмі добра, што Сяргей выйшаў. Гэта добра для яго, для ягонай сям’і. Гэта вельмі мужны чалавек, а ягоны ўчынак ужо стаіць у гісторыі Беларусі.
Што да вызваленьня іншых, мяркую, там сапраўды ідуць нейкія зрухі. А вось як будуць адпускаць? На мой погляд, зыходзячы з таго, што было год раней, будзе ён адпускаць па адным палітвязьні праз тыдні два, каб за гэты час правесьці нейкія перамовы, чарговы торг. Калі торг удаецца, тады выпускаць яшчэ аднаго. Гэта як гурман, які атрымлівае асалоду ад кожнага кавалачка. Вось так, па кавалачку палітвязьняў будзе прадаваць.
Асабіста ў мяне зрухаў я не назіраю, але гэтак ужо паўтара года — у падвешаным стане. Ад супрацоўнікаў камэндатуры маё вызваленьне не залежыць, іх саміх інфармуюць у апошнюю чаргу».