Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
«У 2013 годзе будзе пік выплат па вонкавым доўгу, плацяжы вырастуць у два разы і складуць $3,1 млрд. Урад ставіць задачу рэфінансаваць частку пазыковага партфэля... Мы разьлічваем рэфінансаваць наступныя плацяжы напалову», — сказаў Харкавец.
Міністар растлумачыў, што рэфінансаваньне зьнешняга доўгу будзе ажыцьцяўляцца за кошт прыцягненьня сродкаў Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на $0,9 млрд.
Акрамя таго, Харкавец заявіў, што Мінфін пачаў працу па падрыхтоўцы да разьмяшчэньня на зьнешніх рынках эўрабондаў у 2013 годзе.
А.Харкавец таксама паведаміў, што, паводле прагнозу Мінфіна, зьнешні дзярждоўг у 2013 года складзе 21,1% ВУП, унутраны дзярждоўг — ня больш за 3% ВУП. Выдаткі на абслугоўваньне і пагашэньне зьнешняга доўгу складуць ня больш за 5,1% ад прагназаванай валютнай выручкі.