У жніўні рэзка спынілася тэндэнцыя аднаўленьня прафіцыту зьнешніх плацяжоў, якая складалася ў траўні-ліпені пасьля двухмесячнага дэфіцыту ў сакавіку-красавіку. Прафіцыт зьнешніх плацяжоў у Беларусі фіксаваўся з траўня мінулага году, калі была праведзена першая ў тым годзе рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля (на 56,3%).
У студзені-жніўні 2012 году Беларусь пералічыла ў бюджэт 2 мільярды 662 мільёны даляраў экспартнага мыта на нафтапрадукты.
Без уліку гэтых плацяжоў, якія фактычна ўяўляюць сабой надбаўку да цаны імпарту расейскай нафты, дадатнае сальда зьнешніх плацяжоў Беларусі ў жніўні зьнізілася да 203 мільёнаў супраць 660 мільёнаў у ліпені, паведамляе Інтэрфакс.