Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасаду Беларусі ў Празе ачапілі паліцыянты з сабакамі

абноўлена

http://www.youtube.com/embed/u1TP7a1aaYM

Каля двух дзясяткаў беларусаў сабраліся каля амбасады Беларусі ў Празе. Прысутныя разгарнулі плякаты з заклікамі да байкоту і ў падтрымку палітвязьняў, а таксама зладзілі імправізаваную выставу сатырычных малюнкаў на тэму выбараў.

Сам будынак амбасады ачапілі супрацоўнікі праскай паліцыі. Яны правяралі і перапісвалі дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, а таксама журналістаў. Мы налічылі 12 машынаў паліцыі, якія дзяжурылі побач з будынкам. Некаторыя паліцыянты дзяжурылі з сабакамі. З вокан амбасады удзельнікаў пікету здымалі на відэакамэру.

Арганізатары акцыі паспрабавалі перадаць супрацоўнікам амбасады пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, пакараць вінаватых у парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, а таксама гарантаваць беларусам свабодныя выбары. Аднак супрацоўнікі амбасады прымаць дакумэнт адмовіліся.



Лідэр Асацыяцыі за мадэрнізацыю, зарэгістраванай у Чэхіі, Аляксей Францкевіч разам з журналістам Радыё Свабода прайшлі ў памяшканьне, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Нас сустрэў 1-ы сакратар пасольства Валянцін Шпак, які прадэманстраваў перадвыбарчы стэнд, пратакол датэрміновага галасаваньня, але здымкі забараніў.

Паводле пратаколу, у датэрміновым галасаваньні ўдзельнічаў 21 выбарнік з 62 зарэгістраваных.

Паводле незалежных сьведкаў, якія дзяжурылі каля пасольства, да 13:00 ніводнага чалавека, акрамя супрацоўнікаў, не галасавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG