Яна кажа, што гэта самае дзейснае грамадзянскае дзеяньне, калі ты выразна абазначаеш сваё стаўленьне да такой сыстэмы выбараў.
«Калі людзі не прыходзяць на ўчасткі галасаваць, то, адпаведна, павялічваецца колькасьць галасоў, пададзеных за праўладных кандыдатаў. У нас жа, апроч сацыёлягаў, мала хто зьвяртае ўвагу на тое, ад якога працэнта лічыцца колькасьць тых, хто прагаласаваў „за“. Ад тых, хто прыйшоў, адпаведна. Таму калі людзей прыходзіць больш прагаласаваць і яны выказваюць нязгоду, галасуючы альбо супраць усіх, ці перакрэсьліваючы бюлетэні, адпаведна ўсе гэтыя лічбы фіксуюцца і дакладаюцца. Колькасьць незадаволеных у дзяржаве станам рэчаў у розных формах абазначаецца. Улада абвязаная рэагаваць на гэта і карэктаваць сваю палітычную і іншую практыку».
Абрамава сказала, што а 14 гадзіне на ўчастку ў менскай гімназіі № 6 (Някрасава, 24) не было ніводнага выбарца.