«Калі не памыляюся, два чалавекі звярнуліся месяц назад», — сказаў Лукашэнка, адказваючы ў нядзелю на пытаньні журналістаў.
Пры гэтым ён не назваў, пра каго з асуджаных ідзе гаворка. «Скажу шчыра, ня ведаю, ня ў курсе справы, — сказаў Лукашэнка. — Калі звароты паступілі, дакументы знаходзяцца ў камісіі па памілаваньні. Мы вас праінфармуем».
Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных парлямэнцкіх выбараў, і ён разьлічвае на лепшае ў ацэнцы выбараў Захадам. «Я павінен разьлічваць заўсёды на лепшае. Мы разьлічваем на лепшае, а як будзе — пабачым» — цытуе Лукашэнку агенцтва «Інтэрфакс».
Лукашэнка адзначыў, што «выбары праводзяцца не для Захаду, выбары — у Беларусі, і галоўны іх аўтар — беларускі народ».
«Як ён накрэсьліць у кабінах для галасаваньня, значыць — так і будзе».
Кіраўнік краіны заявіў, што ён ня быў уцягнуты ў выбарчую кампанію ў сілу сваёй занятасьці.
«Але калі і на гэты раз хтосьці ўсумніцца ў нашых выбарах, то я тады ня ведаю, як іх трэба праводзіць. Думаю, што прычапіцца пакуль, па сутнасьці, да нашага перадвыбарчага працэсу няма да чаго».
Лукашэнка заявіў, што ў іншых дзяржавах «няхай зайздросьцяць» таму, як праходзяць выбары ў Беларусі.
«У дзяржавах, дзе выбары праходзяць спакойна, — гэта шчасьце. Нам не патрэбныя рэвалюцыі, выбухі, мардабой, сутычкі».
Камэнтуючы выказваньні некаторых міжнародных назіральнікаў, у прыватнасьці польскіх, пра тое, што выбары ў Беларусі праходзяць недэмакратычна, Лукашэнка адзначыў:
«Перадайце сваім польскім назіральнікам, хай яны навучацца ў нас, як праводзіць выбары, і са сваім статутам у чужы гарод хай ня лезуць».
«Мы бяз польскіх палітыкаў разьбярэмся, як нам будаваць сваё жыцьцё », — заявіў Лукашэнка.
Гаворачы пра зьняцьцё кандыдатаў ад шэрагу апазыцыйных партый, кіраўнік дзяржавы сказаў, што гэтыя людзі «баязьліўцы, якім няма чаго сказаць народу».
«Я раблю выснову пра іх поўную няздатнасьць».
Лукашэнка таксама станоўча ацаніў той факт, што ў Беларусі на выбары ходзіць нашмат больш людзей, чым, напрыклад, у тых жа заходніх краінах.
«У нас у два разы больш людзей галасуюць, чым, напрыклад, у Фінляндыі. Калі мала галасуюць — значыць, ня вераць уладзе. А наша грамадзтва — больш сьвядомае, яно верыць у свае пэрспэктывы, будучыню».