У інтэрвію бэрлінскаму выданьню “Tagesspiegel am Sonntag” – нядзельнаму дадатку да газэты “Tagesspiegel” – лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль заклікаў беларускія ўлады вызваліць з-за кратаў колішняга свайго беларускага калегу сацыял-дэмакрата Міколу Статкевіча.
Паводле ягоных словаў, “колішні кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасьць зрабіць выклік Лукашэнку”.
«Я заклікаю да неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі Статкевіча, а таксама іншых беларускіх палітвязьняў!», — адзначыў Зігмар Габрыэль у размове з «Tagesspiegel am Sonntag»
Старшыня СДП Нямеччыны дадаў, што ў нядзелю ў апошняй дыктатуры Эўропы адбываюцца выбары.
«Аднак у Беларусь няма выбараў, якія б заслугоўвалі называцца гэтым словам. Тут не існуе свабоды меркаваньняў, супраць апазыцыі ўжываецца ціск і да таго ж маюцца шматлікія палітвязьні», — сказаў Зігмар Габрыэль.