Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі ёсьць — галасуюць 4%, няма — 14%


На тых выбарчых участках Фрунзенскай акругі № 101, дзе вядзецца назіраньне, яўка выбарцаў на датэрміновае галасаваньне ўдвая меншая параўнальна з тымі ўчасткамі, дзе назіраньне не праводзіцца.

Пра гэта 21 верасьня паведамілі на супольнай прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікі руху «За свабоду» і грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Так, за першыя тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарчых участках №№ 345 і 347, дзе працуюць назіральнікі, яўка складае адпаведна 4,28% і 5,13%. У той жа час на ўчастках №№ 352 і 353, дзе дэмакратычных назіральнікаў няма, адпаведныя лічбы выглядаюць так: 14,3% і 12,2%.

Фрунзенская выбарчая акруга № 101 абраная для арганізацыі байкоту ў асобнай выбарчай акрузе актывістамі руху «За свабоду», партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», моладзевай структуры «Zмена».

Першапачаткова арганізатары кампаніі байкоту меркавалі закрыць усе без выключэньня выбарчыя ўчасткі гэтай акругі, паведаміў прадстаўнік «Гавары праўду» Аляксандар Фядута:

«Аднак на пяці ўчастках назіраньня не адбываецца. Там павінны былі працаваць студэнты. Але іх паставілі перад выбарам: альбо ты назіраеш — і тады разьвітвайся з інстытутам, альбо адмаўляесься ад назіраньня і працягваеш вучобу. Спачатку мы думалі замяніць студэнтаў іншымі людзьмі. А пасьля адмовіліся ад гэтай ідэі — палічылі больш мэтазгодным пакінуць пяць участкаў без назіраньня, каб можна было параўноўваць іх з тымі ўчасткамі, на якіх назіральнікі працуюць».

Сярэдняя яўка ў Менску па выніках трох дзён датэрміновага галасаваньня складае 11,8%.

Датэрміновае галасаваньне адбываецца ад 18 верасьня.

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 23 верасьня.

Працяг тэмы — пазьней на сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG