Напрыканцы жніўня падчас налёту спэцслужбаў на адміністратараў апазыцыйных суполак "Вконтакте" былі зьнішчаныя самі суполкі, а адміністратараў арыштавалі на суткі. Двое зь іх, Сяргей Бяспалаў і Алег Шрамук, вымушаныя былі зьехаць за мяжу. Цяпер суполкі "Надакучыў нам гэты Лукашэнка" і "Толькі ШОС" поўнасьцю адноўленыя. Да таго ж у іх павялічыўся наплыў наведнікаў, распавёў адзін з адміністратараў Максім Чарняўскі, які цяпер у Польшчы:
"Толькі ШОС" мы аднавілі ўчора. Была невялічкая замінка з-за таго, што ў стваральніка гэтай суполкі канфіскавалі ўсю тэхніку, абрэзалі інтэрнэт-кабэлі, і ён ня мог аднавіць гэтую суполку. Але зараз яна працуе. Таксама адноўлена суполка "Свабода слова Рэспублікі Беларусь" і яшчэ некалькі. То бок ніякіх нэгатыўных наступстваў у выніку не засталося".
На суполках разьмешчаныя заклікі байкатаваць выбары: "Байкот – гэта адмова ад супрацоўніцтва са злачынным рэжымам", "Няма сэнсу галасаваць – ваш голас украдуць". Суполкі ня просяць прыходзіць на плошчу, вывешваць сьцягі і нават пляскаць у ладкі. "У гэты дзень пасядзіце на канапе, пачытайце кнігу, зьезьдзіце на адпачынак – галоўнае, каб вы не прыходзілі на выбарчыя ўчасткі. Голас украсьці лёгка, а сфальсыфікаваць яўку – немагчыма", – гаворыцца на старонцы суполкі "Надакучыў нам гэты Лукашэнка".
Максім Чарняўскі сказаў, што ў дні, якія засталіся да 23 верасьня, сябры суполак далучыліся да назіраньня і выкрываюць парушэньні, асабліва што тычыцца загону на датэрміновае галасаваньне.
"Увесь час мы падтрымліваем кампанію байкоту. Мы разьвесілі вельмі шмат банэраў у сацыяльнай сетцы, ва ўсіх буйных суполках вісяць плякаты "Байкот выбараў. Ня ўдзельнічайце ў фарсе". Мы ахопліваем вялікую колькасьць маладзёнаў, у першую чаргу студэнтаў. У нас зараз 39 тысяч чалавек у гэтай самай буйной суполцы. І яшчэ ад 15 да 40 тысяч у іншых суполках. Гледзячы на камэнтары, мы бачым, што бальшыня падтрымлівае байкот. Яны разумеюць, для чаго гэта, што ніяк ня трэба супрацоўнічаць з гэтым рэжымам".
Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" падключылася да моладзевай кампаніі "Ігнор" і будзе агітаваць за няўдзел у выбарах, распавёў каардынатар Вячаслаў Дыянаў.
"Вулічныя акцыі не плянуюцца. Лепш захаваць свае сілы, не засьвяціць людзей, а дачакацца таго моманту, калі можна найбольш эфэктыўна атакаваць рэжым Лукашэнкі. Пачалі агітацыю за збор грыбоў у дзень выбараў, то навошта праводзіць нейкую іншую акцыю? Але крэатыўныя карцінкі, прыколы на тэму байкоту выбараў у нашай групе будуць зьяўляцца. Моладзь у асноўным ня хоча ўдзельнічаць у гэтых выбарах. Таму кампанія называецца "Ігнор".