Віктар Карняенка паведаміў журналістам, што кампанія «За справядлівыя выбары — 2012» падрыхтавала дзьве тысячы назіральнікаў. 17 верасьня адбывалася іх акрэдытацыя:
«Я ня ўпэўнены, што ўсе дзьве тысячы вытрымаюць той ціск, які на іх аказваецца, каб яны не займаліся гэтай кампаніяй. Але бальшыня ўсё роўна застанецца, і мы атрымаем абсалютна дакладныя дадзеныя пра тое, як прайшлі гэтыя выбары. І гэтыя дадзеныя стануць вядомымі нашаму народу».
Сяргей Калякін пацьвердзіў: сілаў хопіць, каб зрабіць якасныя высновы:
«Мы будзем „закрываць“ тысячу ўчасткаў з тых шасьці тысяч, што ёсьць. Гэта даволі шмат, 15%. А наагул паводле мэтодыкі, якую ўжываюць міжнародныя назіральнікі, праваабаронцы, дастаткова ахапіць назіраньнем 150 участкаў у розных рэгіёнах краіны для таго, каб зрабіць абгрунтаваныя высновы.
Тысяча — гэта шмат, але не татальна. Праблема ў тым, як казаў мой калега, што як толькі ўлады даведваюцца, што хтосьці хоча стаць назіральнікам, на такога чалавека пачынаецца проста страшэнны ціск».
Адказваючы на пытаньне «Свабоды» пра геаграфічны расклад назіраньня, Віктар Карняенка адзначыў: яно ахопіць усе галоўныя рэгіёны Беларусі. І сілы будуць разьмеркаваныя раўнамерна. Магчыма, крыху меней назіральнікаў прыпадзе толькі на Менскую вобласьць.
Сяргей Калякін сказаў, што на гэтых выбарах кругласутачнага дзяжурства незалежных назіральнікаў ня будзе. І патлумачыў, чаму:
«На жаль, нават калі нашыя людзі дзяжураць уначы каля будынка выбарчага ўчастку, яны ўсё роўна ня бачаць, што там адбываецца ўнутры. Але калі праходзіць начное дзяжурства, то мы нібыта адсочваем сытуацыю і нібыта пацьвярджаем, што там уначы нічога не адбывалася».
Кампанія «За справядлівыя выбары — 2012» прапаноўвала ўладам арганізаваць супольнае начное дзяжурства з прадстаўнікамі міліцыі, дадаў спадар Калякін:
«Мы сказалі, што на тых участках, дзе нас дапусьцяць да кантролю за захоўваньнем бюлетэняў і дзе мы зможам знаходзіцца разам з супрацоўнікамі міліцыі, мы гатовыя арганізаваць начное назіраньне. Аднак пакуль ніводнага станоўчага адказу на гэта няма. Таму ў нас будзе назіраньне безь перапынку толькі падчас працы выбарчай камісіі — ад аднаго апячатваньня скрынак да другога. І так будзе ўсе пяць дзён датэрміновага галасаваньня і ў асноўны дзень. Безь перапынку».
У бюлетэнях для галасаваньня будуць выкрасьленыя прозьвішчы кандыдатаў ад АГП і БНФ, сказаў «Свабодзе» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Насупраць іх у акруговых камісіях напішуць слова «выбыў». Нават калі хтосьці з кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ альбо АГП, насуперак рашэньням зьездаў, захоча працягваць выбарчую кампанію, ён ня зможа гэтага зрабіць:
«Калі партыя адклікае свайго кандыдата, то тут асабістая думка самога кандыдата — на другім пляне. Галоўнае, што зьезд яго вылучыў і зьезд жа сваё рашэньне адклікаў. Іншая справа — калі нехта з такіх кандыдатаў вылучаўся праз збор подпісаў. Тады яго прозьвішча застанецца ў бюлетэні».