Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не завяла крымінальную справу за напад на гея


Віталь Гуляк
Віталь Гуляк

Дэмакратычны актывіст Віталь Гуляк з Ваўкавыска Гарадзенскай вобласьці спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сталічную гамафобную групоўку.

27 ліпеня ў Мінску на Віталя напалі, калі ён прыехаў на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёміліся ў сацыяльных сетках. Акаўнт аказаўся несапраўдным, а Віталя сустрэлі здаровыя дзецюкі. У выніку Гуляка ўдарылі па твары і абражалі праз нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, якую ён не хавае.

Гуляк напісаў заяву ў міліцыю, цяпер праверка завяршылася — у завядзеньні крымінальнай справы адмоўлена. Міліцыянты устанавілі асобы чатырох чалавек, з тых, хто нападаў (па словах пацярпелага, іх было значна больш), гэта Чугнадзэ Аляксей Міхайлавіч (па ім распачата адміністрацыйная справа), Сьцяпанаў Дзьмітрый Ігаравіч, Грыневіч Сяргей Казіміравіч і Барадзін Аляксандар Юр’евіч, паведамляе GayBelarus.by

12 верасьня Віталь Гуляк прыехаў у Менск, каб азнаёміцца з вынікамі праверкі і прычынамі адмовы ва узбуджэньні крымінальнай справы.

Па выніках праверкі толькі аднаго з маладых людзей, Чугнадзэ Аляксея Міхайлавіча, прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці — па артыкуле 9.1 Каап РБ «Наўмыснае нанясеньне цялеснага пашкоджаньня». А гэта невялікая адказнасьць — штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.

«Можна меркаваць, што ў выпадку, калі б у Віталя не былі выяўлены цялесныя пашкоджаньні, то, фактычна, ніхто б не быў прыцягнуты да адказнасьці і факт агрэсіўных паводзінаў да пацярпелага выглядаў бы цалкам законна», — выказала сваё меркаваньне намесьніца старшыні праваабарончага праекта «Гейбеларусь» Натальля Манькоўская.

Віталь Гуляк не задаволены вынікамі праверкі і пры прававой падтрымцы праваабарончага праекта «Гейбеларусь» і Беларускага Хэльсынскага Камітэту 13 верасьня падаў заяву аб узбуджэньні крымінальнай справы да ўсіх устаноўленых праверкай асобаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG