Гэтая вёска — бліжэйшая да Крапівенскага поля, дзе 8 верасьня 1514 году войскі ВКЛ перамаглі ўтрая большае маскоўскае войска.
Штогод у гэты дзень або напярэдадні мясцовыя актывісты ладзяць акцыі ў гэтых мяьцінах. Апоўдні 8 верасьня на поле з плякатам-банэрам «Слава Воршы ўжо ня горша» апоўдні прыйшоў мастак Алесь Пушкін. Сьцяга, усталяванага напярэдадні побач з двума крыжамі з правага боку шашы Ворша-Дуброўна, ён ня бачыў.
«Засталася толькі бел-чырвона-белая стужка на вялікім мэмарыяльным крыжы, які стаіць на самім пол. Каля яго мы зладзілі малебен у памяць пра загінулых — я зь дзецьмі, яшчэ некалькі чалавек, што прыехалі зь Менску, у тым ліку прыхільнікі стварэньня партыі БХД», — апавёў Алесь Пушкін.
Бліжэй да абеду на полі зьявіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны праверылі дакумэнты ў некаторых прысутных і перапісалі іхныя асабовыя дадзеныя.
Міліцыянты сказалі, што нічога ня ведаюць пра скрадзеныя невядомымі вянок і сьцяг. Не патлумачылі і таго, чаму поле нядаўна было ўзарана — хаця тут, апрача травы, нічога ніколі не расло.
Поле Аршанскай бітвы пасьпяшался ўзараць невыпадкова: так робяць ужо не адзін год, каб стварыць нязручнасьці тым, хто прыяжджае сюды адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы. З 1992 году тут праводзіліся бардаўскія фэсты «Аршанская бітва», але ў апошнія некалькі год імпрэзы зрывала міліцыя.
Зь мінулага году фэст зьмяніў фармат: яго пачалі праводзіць у іншых месцах, пра якія цяпер загадзя не абвяшчаецца. Такім чынаў стыхійна ўтвараецца некалькі міні-фэстаў, на які зьяжджаюцца аматары беларускай бардаўскай песьні. Мінулай ноччу такі міні-фэст адбыўся на ўзьбярэжжы Дняпра паводле ініцыятывы барда Андрэя Мельнікава.