Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Бундэстагу: «МУС ФРГ страціў давер з-за супрацы з рэжымам»


12 верасьня, у аўторак, у Бундэстагу адбудзецца адмысловае паседжаньне камісіі ўнутраных спраў з удзелам кіраўніка МУС ФРГ Пэтэра Фрыдрыха. На парадку дня — прафэсійная дапамога нямецкай паліцыі беларускім міліцыянтам.

Пра гэта паведамляе бэрлінскае выданьне Tagesspiegel.

Як заявіў каардынатар парлямэнцкай сацыял-дэмакратычнай фракцыі па пытаньнях унутранай палітыкі Міхаэль Гартман, «давер да МУС у грамадзтве страчаны», а таму «міністар мусіць трымаць размову перад камісіяй і даць дэпутатам дакладныя адказы на пытаньні». У гэтым, маўляў, яго шанец захаваць уласны гонар і гонар мундзіру.

Паводле дэпутата ад партыі зялёных Фолькэра Бэка, парлямэнт павінен ведаць, на якіх прававых момантах будуецца нямецкая паліцэйская дапамога іншым краінам, у прыватнасьці беларускаму рэжыму.

Нямецкія апазыцыйныя палітыкі крытыкуюць урад за тое, што падрыхтоўка беларускіх сілавікоў была закрытай ад заканадаўцаў. Цяпер стала вядома, што ў пэрыяд 2009-2010 ў рамках праекту «Падрыхтоўка беларускай міліцыі ў адпаведнасьці са стандартамі ЭЗ на прыкладзе паліцыі ФРГ» немцы правялі для беларусаў дзевяць сэмінараў( пяць у Нямеччыне, чатыры ў Беларусі). Парлямэнтары зацікаўленыя ў дэталёвым тлумачэньні характару кожнага з сэмінараў, аднак менавіта такіх адказаў яны не атрымалі ад міністэрства і дагэтуль.

«Той, хто сыстэматычна прыхоўвае інфармацыю, мае нячыстае сумленьне», кажа апазыцыя напярэдадні адмысловага пасяджэньня ў Бундэстагу ў аўторак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG