У эксклюзіўным інтэрвію дырэктару беларускай службы Радыё Свабода Аляксандру Лукашуку незалежны сэнатар ад штату Канэктыкат Джозэф Лібэрман зьвярнуўся да беларускіх палітвязьняў:
«Прашу вас, не губляйце надзеі. Мы з вамі. Я адчуваў вялікі гонар, чытаючы ў эфіры Радыё Свабода імёны людзей, якіх несправядліва зьняволілі ў 2010 годзе. Я адчуваў вялікі гонар і хацеў сказаць ім, што мы ведаем іхныя імёны.
Наша непрыманьне цяперашніх беларускіх уладаў абапіраецца на асноўныя амэрыканскія прынцыпы, унівэрсальныя правы чалавека ды прынцыпы прававой дзяржавы і дэмакратыі. Гэта ня толькі агульныя прынцыпы, але таксама людзі, якія за імі стаяць. Зьмены наступаюць толькі тады, калі людзі ня будуць баяцца рабіць таго, што вы, хто цяпер знаходзіцеся за кратамі, зрабілі.
Марцін Лютэр Кінг сказаў некалі, што маральная сфэра сусьвету пашыраецца паволі, але яна ўвесь час пашыраецца ў бок справядлівасьці. Я хачу, каб тыя, каго цяпер несправядліва трымаюць у турмах, ведалі, што мы ведаем іхныя імёны. І я хачу, каб Лукашэнка ведаў, што мы ведаем іхныя імёны. Мы не перастанем прамаўляць гэтыя імёны, пакуль гэтыя людзі ня стануць свабоднымі. І пакуль усе людзі ў Беларусі ня стануць свабоднымі, а ў краіне не ўсталюецца дэмакратычна выбраная ўлада».
(Інтэрвію цалкам будзе апублікавана на сайце пазьней)