Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў падлічыў самалёты, вілы і гадзіньнікі Пуціна


Адзін з гадзіньнікаў Пуціна
Адзін з гадзіньнікаў Пуціна

У Расеі выйшаў новы даклад, прысьвечаны стылю жыцьця прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна.

Яго аўтары — сустаршыня Рэспубліканскай партыі Расеі ПАРНАС Барыс Нямцоў і сябра палітрады руху «Салідарнасьць» Леанід Мартынюк скарысталі для назвы ў іранічным кантэксьце словы самога Пуціна «Жыцьцё раба на галерах». Паводле аўтараў даклада, хаця Пуцін дэкляруе свой гадавы прыбытак да 4 мільёнаў рублёў, яго жыцьцё можна параўнаць з жыцьцём манархаў краін Пэрсыдзкай затокі.

Барыс Нямцоў, прэзэнтуючы сёньня даклад ў Маскве, адзначыў, што ў распараджэньні Пуціна знаходзяцца 43 самалёты, 15 верталётаў, 20 віл, палацаў і рэзыдэнцый, 4 яхты, у тым ліку і адна падораная Абрамовічам, калекцыя гадзіньнікаў за 22 мільёна расейскіх рублёў. Даклад суправаджаецца фатаграфіямі і спасылкамі на крыніцы. Паводле Нямцова, на ўтрыманьне ўсяго асартымэнту раскошы Пуцін траціць столькі, колькі патрабуе вобласьць з насельніцтвам 3 мільёны чалавек.

Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў у адказ на крытыку адзначыў, што рэзыдэнцыі, самалёты і машыны зьяўляюцца дзяржаўнай уласнасьцю і прэзыдэнт карыстаецца імі на законных падставах. Барыс Нямцоў, які рыхтуе ўжо ня першы даклад пра Пуціна, між тым лічыць, што кіраўнік даўно блытае дзяржаўную ўласнасьць са сваёй і звычка да бязьмежнай раскошы стала адной з прычынаў, чаму ён ня хоча пакідаць Крэмль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG