Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі пісьменьнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)


Украінскі пісьменьнік Аляксандар Ірванец выступіў зь відэа-зваротам ў падтрымку беларускага палітвязьня, лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча.

Відэа-зварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў, якую ва Ўкраіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтар «Супрацоўніцтва без межаў».

Нагадаем, што 28 жніўня лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаваньні адміністрацыі выпраўленчай установы.

Дашкевіч знаходзіцца ў турме са сьнежня 2010 году. У сакавіку 2011-га году яго асудзілі на два гады пазбаўленьня волі калёніі агульнага рэжыму нібыта за зьбіцьцё двух менчукоў. Пакараньне палітык адбывае ў калёніі гораду Глыбокае.

Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка разьмешчана адрас, на які Зьмітру Дашкевічу можна напісаць ліст.

Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў ужо сталі былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Алесь Доній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG