Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Нямцоў — зноў пра Пуціна


Барыс Нямцоў і Леанід Мартынюк (рух «Салідарнасьць») прэзэнтуюць 28 жніўня чарговы даклад, прысьвечаны Ўладзіміру Пуціну: «Жыцьцё раба на галерах».

Радыё Свабода вядзе жывы відэарэпартаж з прэзентацыі.

Як зазначаецца ў анонсе мерапрыемства, «аўтары адказваюць на пытаньне, чаму Пуцін так чапляецца за ўладу, і падрабязна апісваюць атмасфэру багацьця і раскошы, у якой вось ужо трынаццаты год жыве Пуцін за бюджэтны кошт. Колькасьць палацаў, яхт, самалётаў значна вырасла за час кіраваньня Пуціна. Ён дэманструе лад жыцьця, які можна параўнаць з паводзінамі манархаў краін Пэрсыдзкай затокі і самых эпатажных алігархаў».

А вось што распавёў сам Барыс Нямцоў у жывым эфіры Радыё Свабода:

— Мы рыхтуем да выпуску новы даклад «Жыцьцё раба на галерах». Палацы, вілы, самалёты, яхты, гадзіньнікі і аксэсуары спадара Пуціна ... Там у асноўным будуць фатаграфіі ўсяго таго, чым ён распараджаецца.

Як вы думаеце, колькі самалётаў абслугоўваюць Пуціна? 43! А колькі віл, асабнякоў, сядзібаў, паляўнічых дамоў у распараджэньні спадара Пуціна? 20, адзін зь іх за мільярд даляраў — у Геленджыку. Пабудавана за гады яго праўленьня для сябе, каханага, дадаткова 10. А як вы думаеце, колькі яхт ў Пуціна? 4 — тыпу «Алімпіі», якую Абрамовіч падарыў. Зразумела, яна аформлена на афшор. Але карыстаецца ён ёю актыўна. Дарэчы, да сябе на дачу ў Геленджык ён дабіраўся нядаўна на гэтай яхце ...

Як паведамляюць у руху «Салідарнасьць», даклад «Жыцьцё раба на галерах» будзе распаўсюджвацца ў ходзе аўтапрабегу «Сібір-Масква», які, стартаваўшы 27 жніўня, завершыцца 15 верасьня (на гэты дзень у расейскай сталіцы заплянавана масавая акцыя пратэсту).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG