Надвор’е
У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура — да 17 градусаў цяпла.
Гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце
У Глыбоцкай калёніі № 13 адбудзецца закрыты суд над лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Палітвязень Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад прэзыдэнцкіх выбараў. Цяпер яму пагражае новы тэрмін — за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі турмы.
У Менск з афіцыйным візытам прыбывае прэзыдэнт Азербайджану Ільхам Аліеў.
Гэты дзень у гісторыі:
1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны
1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага унівэрсытэту
1990: Ірак абвясьціў Кувэйт сваёй правінцыяй
У гэты дзень нарадзіліся:
1749 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік
1828 — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік
1874 — Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, палітык, рэдактар «Нашай Нівы» ў пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛагу.
1936 — Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН
1972 — Зьміцер Завадзкі, беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар. Гвалтоўна зьнік у 2000 годзе.
У гэты дзень памерлі:
1640 — Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай
1937 — Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг
1979 — Канстанцін Сіманаў, расейскі пісьменьнік. Паводле запавету, ягоны попел разьвеяны пад Магілевам.
Цытата на памяць:
І багацьця мне ня трэба,
Без прысмакаў пацярплю —
Толькі б хлеба,
Толькі б неба
Ды бацькоўскую зямлю.
Генадзь Бураўкін
Год таму на сайце Свабоды
Хадайніцтвы аб вызваленьні Бяляцкага адхіляюцца без тлумачэньня прычын
Чарга на памежным пераходзе "Каменны лог"— 15 кілямэтраў
Ці перажылі б кіраўнікі краіны турэмны абед?