Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка адбыў у карцэры 23 дні


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка ўвечары 24 жніяўня пазваніў дадому й паведаміў, што толькі тыдзень таму выйшаў з карцэру й трапіў у мэдычную частку праз прастуду.

Напярэдадні Алена Каваленка наведала Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС, каб атрымаць зьвесткі пра стан здароўя яе мужа, актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі. Амаль два тыдні таму Сяргея Каваленку пасьля адседкі ў карцэры паклалі ў мэдычную частку калёніі, але сваякам нічога не казалі пра стан здароўя вязьня. 24 жніўня пэўныя зьвесткі Алена атрымала ад супрацоўніка Дэпартамэнту, які вёў прыём грамадзянаў:

«Супрацоўнік з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, адмыслова кудысьці тэлефанаваў і паведаміў потым, што Сяргей яшчэ ў мэдычнай частцы, але яго перавядуць у атрад хутчэй за ўсё ў панядзелак, 27 жніўня. Сказаў, што ў яго прастуда».

У канцы ліпеня, адразу пасьля спатканьня са сваякамі Сяргея Каваленку пакаралі карцэрам, дзе ён адбыў 16 дзён.

Сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне правілаў адбыцьця хіміі, якую ён атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. У пачатку зьняволеньня вязень трымаў працяглую галадоўку на знак пратэсту супроць перасьледу, які ён тлумачыць палітычнымі прычынамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG