Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны за хабар судзьдзя са Сьветлагорску


Крымінальная справа за атрыманьне хабару заведзена ў дачыненьні да судзьдзі Сьветлагорскага раённага суду Гомельскай вобласьці Віталя Вашчыліна.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Сьледчы камітэт, судзьдзя быў затрыманы 17 жніўня супрацоўнікамі КДБ у момант атрыманьня хабару.

Распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча). Судзьдзя зьмешчаны пад варту.

Вашчанку пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG