Напярэдадні прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўпершыню заявіў, што спроба выкарыстаньня сырыйскімі ўладамі хімічнай зброі можа прымусіць Злучаныя Штаты умяшацца ў сырыйскі канфлікт. Пасьля сёньняшніх перамоваў у Маскве з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым Кадры Джаміль заявіў: “ Што да пагрозаў Абамы, то яны выкарыстоўваюцца ў мэдыяльнай кампаніі напярэдадні выбараў. Гэта ўсё гульні, што разыгрываюцца ў Злучаных Штатах у сувязі з набліжэньнем выбараў.”
Міністар Лаўроў пасьля сустрэчы з сірыйскай урадавай дэлегацыяй заявіў, што шанцы на нацыянальнае прымірэньне ў Сірыі ёсьць, а «зьнешнія гульцы», як ён выказаўся, павінны толькі ствараць умовы для пачатку дыялёгу ўладаў і апазыцыі.
Член сырыйскай дэлегацыі, міністар па справах нацыянальнага прымірэньня Алі Хайдар са свайго боку апавясьціў у Маскве, што ўлады Сірыі гатовыя даць гарантыі бясьпекі сірыйскім апазыцыянэрам, якія знаходзяцца за мяжой, калі тыя прыедуць на радзіму, каб удзельнічаць у нацыянальным дыялёгу.